25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не чакае міжнародных назіральнікаў

7

Сёння сканчаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Канчатковыя вынікі рэгістрацыі будуць вядомыя 26 сакавіка.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Папярэдняй статыстыкі, паводле яе словаў, Цэнтравыбаркам не вядзе, каб не нерваваць людзей.

Назіральнікамі на выбарах змогуць быць замежныя дыпламаты. А вось прадстаўнікі іншых міжнародных структураў, па словах Ярмошынай, наўрад ці атрымаюць статус назіральнікаў. Хаця некаторыя з іх могуць быць запрошаныя як эксперты, сказала кіраўнічка ЦВК.

«Ужо нота Міністэрствам замежных справаў распаўсюджаная, і да нас ужо анкеты ідуць. Гэта датычыць толькі дыпламатаў. Што да іншых міжнародных структураў, дык іх жа трэба запрашаць у краіну. Павінны запрашаць спецыяльныя ведамствы ў якасці назіральнікаў ... Калі і будуць запрашацца асобныя міжнародныя арганізацыі (гэтае пытанне яшчэ канчаткова не вырашанае), дык у якасці экспертаў», -- заявіла Ярмошына.

Нагадаем, што 24 сакавіка дэпутаты Еўрапарламента выказалі жаданне прыехаць на мясцовыя выбары ў Беларусь у якасці назіральнікаў. Парламентары хочуць убачыць, як будуць ужывацца змены ў выбарчае заканадаўства і ці адбудуцца рэальныя зрухі ў гэтай сферы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках