25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы вымушаныя эканоміць, каб расплаціцца за крэдыты

10

Выдаткі на выплату адсоткаў і пагашэнне запазычанасці па крэдытах выраслі ў 1,5 разы.

На прэс-канферэнцыі 25 сакавіка ў Менску намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухаревич паведаміла, што беларусы ў 2009 годзе знізілі бягучыя выдаткі з мэтай назапашвання грашовых сродкаў і пагашэння крэдытаў, перадае БелаПАН.

У структуры грашовых выдаткаў хатніх гаспадарак знізілася доля спажывецкіх расходаў з 77,6% у 2008 годзе да 75,4% у мінулым. Пры гэтым хатнія гаспадаркі накіравалі ва ўклады і зберажэнні на 18,0% больш, чым у 2008 годзе. Выдаткі на выплату адсоткаў і пагашэнне запазычанасці па крэдытах выраслі ў 1,5 разы.

У структуры спажывецкіх расходаў выдаткі на харчаванне склалі 40,2% супраць 41,2% у 2008 годзе, на куплю алкагольных напояў - 2,2% (2,3%), нехарчовых тавараў - 34,8% (35,5%) , на аплату паслуг - 22,8% (21,3%).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках