25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «На Расеі і Еўропе свет клінам не сышоўся»

73

Беларускі дыктатар заклікаў урад шукаць новыя рынкі збыцця прадукцыі, але не ў Расеі, і не ў Еўропе.

«Мы падпісалі з урадам Расеі сур'ёзныя дакументы, дасягнулі маштабных дамоўленасцяў са сваім стратэгічным саюзнікам, але пры гэтым ніяк не можам дамагчыся празрыстых і справядлівых умоваў ва ўзаемным гандлі. Больш за тое, нашы крокі па пашырэнні супрацоўніцтва суправаджаюцца саркастычнымі каментарамі з іх боку», - заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па выніках візітаў беларускай дэлегацыі ў Венесуэлу і Бразілію, паведамляе «Інтэрфакс».

«Парадаксальная сітуацыя складваецца ў адносінах з урадам Расейскай Федэрацыі», - сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Не трэба ў нашых заявах і выступах казаць пра рускі народ, пра Расею. Расея занадта разнародная, і той, хто кіне камень у рускага чалавека - будзе несумленным чалавекам». «Іншая справа - тая пазіцыя, якую займае расейскі ўрад. І гэта не для таго, каб лішні раз укалоць расейскі ўрад, Пуціна. Цяпер будуць казаць тэзіс, што Лукашэнка зноў «накатаў» на Пуціна. Прычым тут «накатаў» на Пуціна»? Мы бачым, колькі праблем сёння не вырашаецца з-за суб'ектыўнай пазіцыі ўрада Расеі. Мы ні на каго не «накатваем», мы проста пачынаем вырашаць іншыя нішы, іншыя дзяржавы, дзе нас разумеюць і ўспрымаюць», - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «як мы ні спрабавалі наладжваць раўнапраўныя адносіны ў «саюзнай дзяржаве», СНД, ЕўрАзЭС, усё больш сталі праяўляцца тэндэнцыі старэйшага і малодшага брата». «І пра гэта трэба сёння гаварыць адкрыта», - сказаў Лукашэнка. Таму, паводле яго слоў, «мы цярпліва выбудоўвалі і будзем наладжваць адносіны з нашым галоўным партнёрам». «Але, на жаль, у апошні час не ўсе атрымліваецца», - дадаў ён. У прыватнасці, працягнуў кіраўнік дзяржавы, «паўгода-год таму мы ўбачылі гэтую залежнасць ад аднаго рынку, калі нам закрылі пастаўкі па цукру, затым - па малаку, паставілі нас у няроўныя ўмовы па гандлі тэхнікай. Усё гэта мы перажывалі», - сказаў Лукашэнка.

З гэтай нагоды, заявіў кіраўнік Беларусі, «сёння як ніколі мы вымушаныя актыўна працаваць у любым, нават самым аддаленым кутку свету, дзе мы можам разлічваць на прадказальныя і сумленныя ўмовы ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў». А.Лукашэнка падкрэсліў, што «на Расеі і Еўропе свет клінам не сышоўся, трэба выходзіць у іншыя рэгіёны і дзяржавы са сваёй прадукцыяй і праектамі».

«Натуральна, трэба дыверсіфікаваць нашыя адносіны і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў дыпламатыі. Таму ні расейцам, ні еўрапейцам, ні іншым не варта ўспрымаць нашыя кантакты і поспехі ў Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі як нейкую катастрофу і адыход ад тых пазіцый, якіх мы прытрымліваемся ўвесь час», - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках