25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санаторыі падаражэлі на 15%

8

У 2010 годзе кошт адпачынку ў беларускіх санаторыях істотна вырас.

Павелічэнне кошту пуцёвак у беларускія санаторыі ў 2010 годзе адбылося на 9-15%. Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

«Кошт пуцёўкі ў беларускія санаторыі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва павялічыўся ў 2010 годзе ў межах 9%», - паведаміў Г. Балбатоўскі. Паводле яго слоў, «у свабоднай рэалізацыі кошт пуцёўкі падвысіўся на 15%».

Ён адзначыў, што пры набыцці праз Рэспубліканскі цэнтр сярэдні кошт пуцёўкі складае Br917 тыс. на 18 дзён. Г. Балбатоўскі удакладніў, што кошт адных сутак у беларускім санаторыі - ад Br40 тыс. за адно койка-месца. Пры гэтым ён не назваў максімальную цану за адно койка-месца ў дарагім санаторыі Беларусі, адзначыўшы, што «ўсё залежыць ад запытаў кліента і сэрвісу». «Нікога не бянтэжаць кошты ў дарагіх беларускіх санаторыях», - падкрэсліў Г. Балбатоўскі.

Ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на павышэнне цэн на санаторна-курортнае лячэнне, «праз 2-4 тыдні ўжо немагчыма будзе купіць пуцёўку на лета ў беларускія санаторыі».

«Ужо зараз іх запаўняльнасць набліжаецца да 90%, і той, хто не клапоціцца ў бліжэйшы час, у другой палове красавіка ўжо не зможа набыць пуцёўку на лета», - сказаў намеснік дырэктара цэнтра. Пры гэтым ён паведаміў, што сам ён не аздараўляцца ў беларускіх санаторыях. «Я праводжу час на лецішчы. У мяне добрае здароўе, не патрабуецца санаторнае аздараўленне», - растлумачыў Г. Балбатоўскі.

Гаворачы пра будаўніцтва новых санаторыяў у Беларусі, ён паведаміў, што «глабальнага павелічэння койка-месцаў у санаторыях не будзе». Разам з тым намеснік дырэктара распавёў, што на будаўніцтва новых санаторыяў, якое зараз ідзе ў Беларусі, паступаюць знешнія інвестыцыі. Г. Балбатоўскі прывёў прыклад, што «каля санаторыя «Радон» расейцы хочуць пабудаваць яшчэ адну здраўніцу».

«Зараз гэты праект абмяркоўваецца, там узніклі пытанні па арэндзе зямлі», - сказаў Г. Балбатоўскі.

Ён паведаміў: для таго, каб аздараўленне мела эфект, дарослы чалавек павінен правесці ў санаторыі 18 сутак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках