25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка развязаў вайну супраць Еўразвяза

41
Лукашэнка развязаў вайну супраць Еўразвяза

Пабудова еўрапейскай Беларусі прынясе выгаду Еўрапейскаму Звязу і ўсяму свету.

Пачаўшы кампанію па запалохванні і пераследу мяцежнага Саюза палякаў, аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка развязаў вайну не толькі супраць суседняй Польшчы, але і супраць усяго Еўрапейскага Звяза, які зараз павінен прыняць меры ў адказ.

Лукашэнка - добры гулец, самавучка, які разбірацца ў міжнародных адносінах. З'яўляючыся адным з нешматлікіх еўрапейскіх кіраўнікоў, якія так доўга захоўваюць свой пост (ён трымае 10-мільённую краіну ў яжовых рукавіцах яшчэ ад 1994-га года), Лукашэнка выдатна ведае, як выкарыстоўваць унутраныя і знешнія канфлікты для захавання ўлады. Лукашэнка сцвярджае, што беларусы любяць яго і хочуць бачыць яго гарантам дзяржаўнасці і стабільнасці. Нягледзячы на апазіцыйныя рухі, санкцыі Расеі, ЕЗ і ЗША, «каляровыя» рэвалюцыі, ён утульна сябе адчувае ў сваёй рэзідэнцыі, у той час як еўрапейскія камісары, патрыярхі і папы рымскія прыходзяць і сыходзяць.

У пачатку 2011 года ў Беларусі павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары, і ў пэўным сэнсе перадвыбарчая кампанія ўжо пачалася. Вядома, гэтыя выбары для Беларусі і той выбранай групы былых савецкіх рэспублік, дзе лідэры так неахвотна пакідаюць свае пасады, праходзяць па-асабліваму. Гэты тып выбарчай кампаніі вельмі не падобны да кампаній у дэмакратычных краінах, дзе галасы і сапраўды падлічваюцца.

Шахматыст Лукашэнка разумее, што ён жыве ў незалежным і шматпалярнай свеце, пацярпелым ад эканамічнага крызісу. Ён будзе выкарыстоўваць час перад выбарамі для праверкі новых сродкаў захавання ўлады, якія б дазволілі пяцігадоваму Колю (які рэгулярна суправаджае яго ў паездках па краіне і за мяжу) працягваць вучыцца ў свайго ўплывовага бацькі да тых часоў, пакуль не вырасце для самастойнага кіравання краінай.

І сапраўды, ствараючы свой дэспатычны рэжым, 55-гадовы кіраўнік Беларусі даведаўся пра многія інструменты, што дазваляюць яму кантраляваць грамадзян краіны і памяншаць уплыў астатніх краін на яго праўленне. Нядаўнія напады міліцыі на Саюз палякаў, арганізацыю, якая прадстаўляе польскую меншасць (у Беларусі пражывае каля 400 тысяч палякаў, як лаяльных рэжыму, так і не) і яе падзел, верагодна, з'яўляюцца часткай прадуманай перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі.

Пераслед палякаў супаў з падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы і дазволіў яму прадэманстраваць сваю неабмежаваную ўладу як ва ўласнай краіне, так і за мяжой. Парадокс, але менавіта суседняя Польшча гуляла галоўную ролю ва ўсталяванні больш мяккай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі. Пераслед польскай меншасці абурыў грамадскую думку ў Польшчы. Краіна апынулася ўцягнутай у двухбаковую дыпламатычную вайну, і цяпер кажа пра новыя санкцыі і забароны на ўезд. Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты спікер Сейма Браніслаў Камароўскі і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі спрабуюць знайсці вырашэнне праблемы.

Справядліва, што яны звярнуліся ў структуры Еўразвяза па дапамогу. Еўразвяз, які ўсё яшчэ размяркоўвае індывідуальныя ролі пасля ратыфікацыі Лісабонскай дамовы, хутка адрэагаваў. Так супала, што новы прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек - паляк, і ён выкарыстаў увесь свой уплыў, заклікаючы глядзець на праблему польскай меншасці шырэй. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што дзеянні Беларусі «падрываюць намаганні Еўразвяза па наладжванню адносін з краінай».

Лукашэнка зноў выйграе партыю. Высокапастаўленыя заходнія палітыкі пішуць яму лісты, вядуць перамовы, ветліва просяць зрабіць тое, што б задаволіла іх. У Беларусь арганізоўваюцца азнаямляльныя місіі, але яны знаходзяць толькі тое, што і раней было вядома. Польшча і Еўразвяз толькі абмяркоўваюць наступны ход, а Лукашэнка ўжо даўно апярэдзіў іх. У яго планы, здаецца, уваходзіць спыніць пераслед і пачаць працэс прымірэння беларусаў з палякамі. Але да гэтага часу ён папросіць фінансавую дапамогу і іншыя бонусы ў тых самых людзей і арганізацый, якія цяпер просяць яго спыніць пераслед нацыянальных меншасцяў. А калі ён атрымае дапамогу, ён выкарыстае яе для ўзмацнення кантролю над апазіцыяй у краіне напярэдадні будучых выбараў.

Лукашэнка - грубы шахматыст, які часта выкарыстоўвае забароненыя прыёмы (у тым ліку прыбірае фігуры з дошкі) і гэта выводзіць яго ўнутраных і знешніх апанентаў з раўнавагі. Новае кіраўніцтва Еўразвяза павінна ўсвядоміць, што іх незвычайны сусед не здольны рэагаваць на стандартныя дыпламатычныя папярэджанні і на ціск, яму напляваць на сяброўства ў ЕЗ, і ён умее ствараць ілюзію поспеху ў тых, хто вядзе з ім перамовы. Еўразвяз павінен улічваць, што Лукашэнка добра дасведчаны аб палітычных і эканамічных слабасцях Захаду і заклапочанасці Еўропы падтрымкай дэмакратыі і абаронай правоў чалавека. Іншымі словамі, лаяльная палітыка ў адносінах да Лукашэнкі, якая прыйшла на змену палітыцы ізаляцыі, павінна быць перагледжана.

Мы не мусім назіраць, як Лукашэнка выбірае стратэгію і стварае ілюзіі. Пераслед польскай меншасці ў Беларусі і заклікі Польшчы да еўрапейскай салідарнасці закліканы дапамагчы нам перагледзець нашыя каштоўнасці, дамоўленасці і дзеянні ў дачыненьні да правоў чалавека і дэмакратыі і прапанаваць сапраўды эфектыўныя стратэгіі ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. Калі мы дасягнем поспеху ў пабудове еўрапейскай Беларусі, гэта прынясе выгаду Еўразвязу і іншым часткам свету.

Павал Дэмаш, дырэктар праграмы па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе амерыканскай арганізацыі «Нямецкі Фонд Маршала».

Пераклад з ангельскай - сайта charter97.org. Арыгінал артыкула - blog.gmfus.org

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках