25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зноў падвысіла экспартную пошліну на нафту

17

З 1 красавіка Расея павялічыла экспартную пошліну на нафту на 15,3 даляра.

Такім чынам экспартная пошліна на нафту склала 268,9 даляра за тону. Адпаведнае рашэнне ўтрымлівацца ў пастанове ўрада Расеі, паведамляе БелТА.

Экспартныя пошліны на светлыя нафтапрадукты падвышаныя са 183,2 даляра да 193,5 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты - з 98,7 даляра да 104,2 даляра за тону.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, буцілен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўсталяваная ў памеры 65 даляраў за тону.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках