25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку, Ахмадзінежада і Кім Чэн Іра не запрасілі на саміт па ядзернай бяспецы

23
Лукашэнку, Ахмадзінежада і Кім Чэн Іра не запрасілі на саміт па ядзернай бяспецы

На саміт па пытаннях ядзернай бяспекі, які праходзіў 12-13 красавіка ў Вашынгтоне, не запрошаныя краіны-ізгоі.

Удзел у саміце прымалі 47 краінаў, а таксама ААН, Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і Еўрапейскі звяз. З краінаў былога СССР былі запрошаны для ўдзелу ў канферэнцыі таксама Расея, Украіна, Казахстан, Арменія, Грузія, Азербайджан. Гэта самае значнае па прадстаўніцтве мерапрыемства з часу Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года, якая займалася стварэннем ААН.

На саміце ў Вашынгтоне абмяркоўваюцца сур'ёзныя пытанні забеспячэння ядзернай бяспекі і нераспаўсюджвання ядзернай зброі. Кіраўнікі краінаў-ізгояў, а таксама краінаў, якія ўяўляюць пагрозу міжнароднай бяспецы, не былі запрошаныя на канферэнцыю - гэта кіраўнікі Ірана, Паўночнай Карэі і Беларусі.

У сувязі з адмовай запрасіць Аляксандра Лукашэнку на саміт па пытаннях ядзернай бяспекі Міністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з заявай абурэння. «Заяўленыя мэты саміту, як падаецца, не цалкам суадносяцца з адабраным Вашынгтонам складам удзельнікаў мерапрыемства, які не толькі не з'яўляецца універсальным, але і не ўключае поўнае кола асноўных дзейсных суб'ектаў міжнародных намаганняў у гэтай галіне. Селектыўны падыход Вашынгтона да запрашэння дзяржаваў выклікае здзіўленне і шкадаванне, носіць контрпрадуктыўны характар з пункту гледжання надзейнасці гарантыяў ядзернай бяспекі для дзяржаваў, якія адмовіліся ад наяўнасці ядзернай зброі», - заявіў прэс-сакратар МЗС РБ Андрэй Савіных.

На саміце ў Вашынгтоне лідэры 47 краінаў дамовіліся разам рэалізоўваць задачу забеспячэння бяспекі ядзерных матэрыялаў і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы нераспаўсюджвання. Удзельнікі саміту падкрэслілі, што рэжым ядзернай бяспекі не павінен парушаць права дзяржаваў на выкарыстанне атамнай энергіі ў мірных мэтах.

На саміце, у прыватнасці, стала вядома, што ад значных запасаў высакаўзбагачанага ўрану адмовілася Канада, ад усіх запасаў адмовіліся ў Чылі, Мексіцы. Такі ж намер выказаў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Напярэдадні стала вядома, што ядзерныя запасы Украіны могуць быць вывезеныя ў Расею.

Аргенціна і Пакістан на саміце абвясцілі пра крокі па ўзмацненні бяспекі і прадухіленні крадзяжу ядзернага матэрыялу. Акрамя таго, Аргенціна, Філіпіны, Тайланд і В'етнам вырашылі ўзмацніць існуючыя дамовы ў галіне ядзернай бяспекі. Італія, Японія, Індыя і Кітай абвясцілі пра тое, што створаць новыя цэнтры па ўзмацненні ядзернай бяспекі, тэхналогіяў і тэхнічнай падрыхтоўкі.

У дачыненні да сусветнай супольнасці да краінаў, парушаючых міжнародныя пагадненні па ядзернай бяспецы, - Паўночнай Карэі і Ірану, нічога не змянілася. Як заявіў амерыканскі прэзідэнт на саміце, паводзіны гэтых краінаў вядуць да іх поўнай ізаляцыі.

На думку прэзідэнта ЗША Барака Абамы, у дачыненні Ірана як мага хутчэй трэба прыняць новыя, больш жорсткія санкцыі.

Прапанова Абамы падтрымаў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Сарказі прапанаваў увесці новыя санкцыі ў дачыненні Ірана ўжо ў красавіку-траўні гэтага года.

Белы дом таксама паведаміў пра згоду Пекіна супрацоўнічаць з астатнімі членамі СБ ААН з мэтай узмацнення жорсткасці санкцыяў супраць іранскай ядзернай праграмы. Кітай дагэтуль заставаўся адзінай краінай з пяці пастаянных чальцоў РБ ААН, якая тармазіла разгляд гэтага пытання.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках