25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на «Народную волю» працягваецца: Гэтым разам прыслалі БРСМ (Фота)

78
Атака на «Народную волю» працягваецца: Гэтым разам прыслалі БРСМ (Фота)

Актывісты праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 14 красавіка пікетавалі рэдакцыю «Народнай волі».

Як і тыдзень таму, паказную незадаволенасць пікетоўцаў нібыта выклікаў надрукаваны ў недзяржаўнай газеце артыкул з кнігі Іллі Копыла «Нябышына». Вайна», у якім распавядаецца пра дзейнасць савецкіх партызан у Бягомльскім раёне падчас нямецкай акупацыі.

Тыдзень таму аналагічны пікет зладзіла менская гарадская арганізацыя ветэранаў вайны, нагадвае «Наша Ніва».

БРСМаўцы трымалі ў руках плакаты: «Яны перамаглі! Вы хлусіце», «Ці народная? Ці воля».

Пікет арганізавала менская гарадская арганізацыя БРСМ. Яе кіраўнік Алена Хадыка заявіла падчас акцыі: «Да нас тут ветэраны прыходзяць, плачуць».

Актывісты БРСМ наведалі шэф-рэдактара выдання Святлану Калінкіну, якая адзначыла, што заўвагі ветэранаў прынятыя да ведама і, магчыма, у бліжэйшых нумарах ветэранам будзе дадзена слова на старонках выдання.

Падчас пікету БРСМаўцы раздавалі кнігу «Памяць. Менск» з прымацаванай запіскай «Асвяжыце памяць».

Нагадаем, што 6 красавіка ў Менску каля рэдакцыі газета «Народная воля» прайшоў санкцыянаваны Менскім гарвыканкамам пікет, у якім прынялі ўдзел каля 30 ветэранаў Вялікай айчыннай вайны.

Кіраваў акцыяй старшыня менскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў. Удзельнікі трымалі транспаранты са словамі «Далоў паклёп», «Нацызм не пройдзе», «Ганьба фальсіфікатарамі гісторыі», «Сярэдзіч! не дазволім зневажаць ветэранаў», «Перамаглі ворагаў - пераможам паклёпнікаў».

На мінулым тыдні Святлана Калінкіна пракаментавала прычыны і магчымыя наступствы пікету ветэранаў у рэдакцыі «Народнай волі».

«Гэта адна з падзеяў вялікай кампаніі ціску на незалежныя СМІ. Проста на дадзеным этапе ўлада спрабуе гэта зрабіць не сваімі, а чужымі рукамі. Цяпер яны скарысталі ветэранаў, якія заўсёды гатовыя ісці і абараняць уладу», - сказала журналістка ў інтэрв'ю «Радые Свабода».

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках