25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не запрасіла на «выбары» місію БДІПЧ АБСЭ

4

На думку кіраўніцы ЦВК, беларускія ўлады самі могуць вырашаць, на якія «выбары» запрашаць міжнародных назіральнікаў.

Місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ не запрасілі на мясцовыя «выбары». Пра гэта сёння паведаміла на пасяджэнні ЦВК яе старшыня Лідзія Ярмошына.

Яна сказала, што Беларусь мае права запрашаць міжнародных назіральнікаў і на мясцовыя «выбары». «Але ў нас склалася практыка запрашаць міжнародных назіральнікаў толькі на агульнанацыянальныя «выбары» - прэзідэнцкія і парламенцкія. Так будзе і ў гэты раз», перадае словы Ярмошынай «Радыё Свабода».

Лідзія Ярмошына сказала, што за мясцовымі «выбарамі» змогуць назіраць супрацоўнікі дыпламатычных місій, якія акрэдытаваныя ў Беларусі. Яна назвала гэты крок «жэстам добрай волі». Вядома, што з просьбай акрэдытавацца на мясцовых «выбарах» у ЦВК зьвярнуліся 50 дыпламатаў з 24 краін. Больш за ўсё жадаючых аказалася з ЗША (5 чалавек), Швецыі і Літвы (па 4).

Нагадаем, што 24 сакавіка дэпутаты Еўрапарламенту выказалі жаданне прыехаць на «мясцовыя выбары» ў Беларусь у якасці назіральнікаў. Парламентары жадаюць убачыць, як будуць прымяняцца змены ў выбарчае заканадаўства і ці адбудуцца рэальныя зрухі ў гэтай сферы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках