25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узмоцненая жорсткасць кантролю за ўвозам аўтамабіляў

12

Беларускія мытнікі ўзмацняюць кантроль за прызначэннем транспартных сродкаў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі.

Аналіз статыстыкі ўвезеных у перыяд са студзеня па сакавік бягучага года аўтамабіляў паказаў, што юрыдычнымі асобамі увезена ў пяць разоў менш грузавых транспартных сродкаў і грузапасажырскіх мікрааўтобусаў поўнай масай да 5 тон у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. У той жа час колькасць такіх транспартных сродкаў, увезеных фізічнымі асобамі, павялічылася ўдвая, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэта.

На думку ДМК, гэтыя дадзеныя сведчаць пра тое, што пад выглядам транспарту для асабістага карыстання ўвозяцца транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці. У сувязі з гэтым ДМК вырашыў узмацніць кантроль. У прыватнасці, цяпер начальнікі мытняў ці асобы, якія іх замяшчаюць, надзеленыя правам выяўляць прызначэнне гэтай катэгорыі транспартных сродкаў.

ДМК звяртае ўвагу, што пры падаванні да мытнага афармлення асобе не патрабуецца здзяйсняць дадатковых дзеянняў ці даваць дадатковыя дакументы і пісьмовыя заявы. Усе праверачныя мерапрыемствы робяцца ў межах аперацыяў мытнага кантролю. Пры гэтым пасведчанне аб мытным афармленні выдаецца не пазней за адзін працоўны дзень, які ідзе за днём пачатку мытнага афармлення (рэгістрацыі мытнай дэкларацыі на тавары для асабістага карыстання).

Пры вызначэнні прызначэння грузавых транспартных сродкаў і грузапасажырскіх мікрааўтобусаў асноўнымі крытэрамі, якія прымаюцца пад увагу, з'яўляюцца:

- Пісьмовыя тлумачэнні пра мэты і спосабы выкарыстання такога транспартнага сродку, а таксама пададзеныя дакументы, якія тлумачаць неабходнасць набыцця транспартных сродкаў;

- Інфармацыя аб наяўнасці зарэгістраваных на гэтую асобу аналагічных транспартных сродкаў;

- Іншыя абставіны, якія пацвярджаюць неабходнасць выкарыстання такіх аўтамабіляў фізічным асобай у якасці асабістай маёмасці;

- Вынікі агляду транспартных сродкаў.

Пры гэтым прымаюцца пад ўвагу адсутнасць альбо наяўнасць прыкметаў, якія дазваляюць характарызаваць дадзены транспартны сродак як спецыяльны. Спецыяльныя транспартныя сродкі (напрыклад, такія, як аўтарэфрыжэратары, транспартныя сродкі, абсталяваныя спецыяльнымі механізмамі, мацаваннямі, маніпулятар і інш) па сваім характары не могуць быць аднесеныя да тавараў для асабістага карыстання.

Як адзначаюць у ДМК, з улікам таго, што правядзенне ўказаных праверачных мерапрыемстваў немагчыма ажыццявіць у памежных пунктах мытнага афармлення, такія транспартныя сродкі накіроўваюцца ў ведамасныя пункты мытнага афармлення, бліжэйшыя да месца жыхарства.

У выпадку нязгоды з рашэннем мытні асоба, якая везла транспартны сродак, можа звярнуцца ў Дзяржаўны мытны камітэт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках