25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная воля» забароненая да распаўсюджвання?

5

У цягніку Мінск-Орша міліцыя затрымала сябра БХД Андрэя Кашэўскага і канфіскавала ў яго газеты і візітоўкі аднаго з лідэраў партыі.

Актывіст вёз у заплечніку 150 асобнікаў газеты «Крыніца» каля 100 асобнікаў «Народнай волі». У цягніку да яго падышлі амапаўцы, папрасілі паказаць, што ў заплечніку. Убачыўшы газеты, яны вывелі Кашэўскага з цягніка і адвялі ў Барысаўскае аддзяленне транспартнай міліцыі. Там, як паведамляе «Радыё Свабода», газеты забралі і склалі пратакол.

Акрамя таго, начальнік аддзялення ўзяў мабільны тэлефон Андрэя Кашэўскага і сцёр нумары шэрагу чальцоў і аднадумцаў актывіста. Таксама ён забраў з гаманца візітную картку сустрашыні БХД Віталя Рымашэўскага.

Рымашэўскі паведаміў, што сёння яму патэлефанаваў міліцыянт з Барысава Андрэй Паташонак і папрасіў аб сустрэчы ў сувязі з затрыманнем Кашэўскага.

«Нічога незаконнага Кашэўскі не рабіў, -- заявіў Віталь Рымашэўскі, -- Таксама ён не парушыў закон, калі распаўсюджваў газету «Крыніца», таму што яна не перавышала дазволеную колькасць асобнікаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках