25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - чорная дзірка інтэрнэту (Фота)

24
Беларусь - чорная дзірка інтэрнэту (Фота)

Беларусь стабільна займае першыя месцы ў рэйтынгу краінаў-ворагаў Інтэрнэту, які штогод складае арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

У спісе «ворагаў інтэрнэту», складзеным «Рэпарцёрамі», прысутнічаюць таксама такія краіны, як Саудаўская Аравія, Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Куба, Егіпет, Іран, Узбекістан, Сірыя, Туніс, Туркменістан і В'етнам. Урады гэтых дзяржаваў, упэўненыя ў арганізацыі, найбольш істотна парушалі свабоду выказвання меркавання ў сетцы, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

У Тунісе, дзе кіруе Зін-аль-Абідзін бен Алі, у Лівіі, дзе кіруе Муамар Кадафі, у Беларусі Аляксандра Лукашэнка, у Сірыі Бахарам-эль-Асад ці ў Экватарыяльнай Гвінеі, якая кіруецца Тэадора Аб'янга Нгіема, існуе сітуацыя, якую актывісты арганізацыі называюць «Нерухомае пекла». «Шматлікія партрэты кіраўніка дзяржавы на вуліцах і на першых палосах газетаў - устойлівая прыкмета, якая здольная пераканаць любога скептыка ў адсутнасці свабоды слова ў гэтых краінах», пішуць аўтары дакладу. У іншых дыктатурах няма культу асобы, але існуе сітуацыя ўсеагульнага прыгнечання, і ўся ці амаль уся прэса знаходзіцца пад жорсткім кантролем дзяржавы. Краіны, якія займаюць апошнія месцы ў Індэксе свабоды слова, як правіла, уяўляюць з сябе дыктатарскія рэжымы, у якіх у дысідэнтаў ці прагрэсіўных журналістаў атрымлівацца супрацьстаяць прэсінгу і ўціску, адзначаюць аўтары справаздачы.

На апошніх месцах у спісе знаходзяцца Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Тэкст указу выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазыцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Адзін са шмат якіх пунктаў указу, абвяшчае, што «пастаўшчыкі інтэрнет-паслугаў па запыце карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў аказваюць паслугі па абмежаванні доступу гэтых карыстальнікаў да інфармацыі, змест якой накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці». Як вядома, беларускія ўлады часта абвінавачваюць у «экстрэмізме» апазіцыю.

Фота alexis-fiend.livejournal.com

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках