25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інстытут фізікі: Вулканічнае воблака над Беларуссю павялічыцца

4

Воблака вулканічнага пылу чацвёртыя суткі знаходзіцца над тэрыторыяй Беларусі, у аўторак чакаецца яго павелічэнне.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» загадчык лабараторыяй оптыкі рассейваючых асяроддзяў Інстытута фізікі ім. Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Чайкоўскі.

«Мінулай ноччу вулканічнае воблака захоўвалася над Менскам. Канцэнтрацыя пылу была менш, чым у папярэднія дні. Але заўтра чакаецца павелічэнне самога воблака і канцэнтрацыі пылу», - паведаміў навуковец. Паводле яго словах, гэтаму спрыяюць атмасферныя франты, якія праходзяць праз Беларусь.

Ён удакладніў, што воблака сфармавалася на вышыні больш за 5 км. Як паведамілі агенцтву ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя, «запылення ў зоне дыхання чалавека ў Беларусі не фіксуецца ў сувязі з праходжаннем над яе тэрыторыяй воблака вулканічнага пылу».

Вывяржэнне вулкана адбылося ў Ісландыі 14 красавіка каля ледніка

Эйяф’ялаёкюль за 200 км на ўсход ад Рэйк'явіка, дым узнімаўся на вышыню 6 тыс. м. Увечары 16 красавіка беларускія фізікі зарэгістравалі першыя сляды вулканічнага пылу над Менскам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках