25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Мезін пакрыўдзіўся на «Дынама»

10

Асноўны галкіпер пакінуў размяшчэнне зборнай.

Зборная Беларусі па хакеі працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў маі ў Нямеччыне. Як адзначае «Спартыўная панарама», стан нацыянальнай дружыны пакінуў асноўны галкіпер Андрэй Мезін.

Па словах галоўнага трэнера каманды Эдуарда Занкаўца, Мезін засмучаны тым, як да яго ставіцца менскае «Дынама». У галкіпера заканчваецца кантракт, і кіраўніцтва клуба, на погляд Андрэя, паводзіць сябе неналежным чынам. Гэта значыць, яму не гавораць ні «так», ні «не» на прадмет працягу супрацоўніцтва.

Замест трэніровак з нацыянальнай зборнай Андрэй вырашыў адправіцца да сям'і на Ўкраіну.

Як адзначалі кіраўнікі клуба яшчэ ў пачатку сезона, кантракт Андрэя Мезіна з «Дынама» (на шэрагу з пагадненнем Вілі Пелтанена) быў самым дарагім у камандзе. За год, праведзены ў Менску, галкіпер атрымаў каля мільёна даляраў. Пры тым, што, па словах кіраўніцтва клуба, на фоне іншых каманд КХЛ бюджэт «Дынама» даволі сціплы.

Менскае «Дынама» па выніках сезона заняло толькі 17-е месца і не трапіла ў плэй-оф. У 56 матчах беларусы набралі 65 ачкоў. Каманда прапусціла 164 шайбы і таму паказчык размяшчаецца на 15-м месцы ў лізе. Андрэй Мезін правёў у складзе менчукоў 41 гульню і прапусціў 99 шайбаў (90,2%), другі галкіпер «Дынама» і зборнай Беларусі Віталь Коваль правёў 22 матчы і прапусціў 51 шайбу (90,2%). Такім чынам, працэнт адбітых кідкоў у вартаўнікоў дынамаўскай брамы аказаўся абсалютна аднолькавым.

У новым сезоне менскім «Дынама» будзе кіраваць новы трэнер. На пасаду рулявога прызначаны чэх Марэк Сікора. З'явіўся ў «Дынама» і новы генеральны менеджэр. Беларусы на гэтую пасаду запрасілі былога генеральнага дырэктара «Лады» Сяргея Каткова.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках