25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд не знайшоў нічога незаконнага ў збіцці апазіцыянера

12

Сяргей Каваленка спрабаваў прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія збівалі яго падчас затрымання, калі ён вывесіў у цэнтры Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.

Сяргей Каваленка звярнуўся ў Кастрычніцкі раённы суд з заявай пра тое, што міліцыянты, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешванне нацыянальнага сцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы, нагадвае «Радыё Свабода». Па словах актывіста, падпалкоўнік Андрэй Іваноў, малодшы сяржант Максім Максімаў і старэйшы сяржант Васіль Палітыка яго беспадстаўна абражалі і збівалі, прычым цялесныя пашкоджанні засведчыла медыцынская экспертыза.

Суддзя Таццяна Жураўкова адмовілася разглядаць заяву актывіста ў судзе. Між тым, як Каваленка даведаўся з матэрыялаў сваёй крымінальнай справы, усе тры міліцыянты запатрабавалі з яго па 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды - нібыта падчас затрымання актывіст не толькі чыніў супраціў супрацоўнікам міліцыі, але яшчэ і абражаў іх.

Сяргей Каваленка не прызнае сябе вінаватым ні ў супраціве, ні ў злосным хуліганстве - так кваліфікавалі вывешванне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадской ёлцы 7-га студзеня супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС. Таму віцебскі сябра КХП БНФ звярнуўся з шэрагам хадайніцтваў да следчага Андрэя Баранава. Каваленка настойваў, каб следства не прымала пад увагу супярэчлівыя паказанні сведак, і патрабаваў лічыць яго справу палітычнай, а не звычайным хуліганскім учынкам.

Усе хадайніцтвы апазіцыянера, а таксама яго адваката Пятра Каваленкі следчы адхіліў, напісаўшы ў адказе, што яны «супярэчаць доказам, якія ёсць у крымінальнай справе».

Зараз крымінальную справу Сяргея Каваленкі павінны перадаць у пракуратуру, а потым яна патрапіць у суд. Калі абвінавачванні, высунутыя супраць Сяргея Каваленкі, будуць даказаныя ў судзе, яму пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках