25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар кантралюе разгром апазіцыйных сайтаў?

55

Аляксандр Лукашэнка выступіў з заявай аб ператрусах незалежных журналістаў Беларусі.

«Я апошнім часам усё больш і больш назіраю за сітуацыяй у СМІ, нашых, расейскіх. Нядаўна падняўся гвалт вакол сайтаў некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. У бліжэйшы час пасля экспертызы мы вас з імі азнаёмім, таму што цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расеі», заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Расеі Ігарам Шувалавым.

«І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду, абавязкова, вы можаце наогул «выпасці ў асадак», наколькі шкурную пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы. Факт адзін - хто ім грошы плаціць, на таго яны і працуюць», - заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка сказаў, што «якія б інсінуацыі ні разгортваліся вакол праблем, якія існуюць і існавалі заўсёды, нават у савецкі час, у нас хопіць рашучасці, каб рэалізаваць задачы, якія стаяць перад намі», паведамляе сайт a href=http://electroname.com>electroname.comБелТА.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што зараз усё больш пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны, якая хоча скінуць і разбурыць любыя двухбаковыя пачынанні. «Сёння любы крок у патрэбным напрамку пачынае тарпедавацца. Але я зыходжу з таго, што непераадольных момантаў, бар'ераў у нашых адносінах няма», - заявіў ён.

Нагадаем, што ў сакавіку міліцыя зладзіла сапраўдную аблаву на беларускіх апазіцыйных журналістаў. Былі праведзеныя ператрусы ў кватэрах журналістаў www.charter97.org, газеты «Народная Воля» і «Новая газета». Іх перыядычна выклікаюць на допыты. У кватэры рэдакцыі сайта www.charter97.org быў наладжаны сапраўдны пагром, падчас якога журналіста Наталлю Радзіну ўдарылі па твары. А ў дачыненні да сайта «Беларускі партызан» рукамі ветэранскіх арганізацый пачата масіраваная PR-кампанія. Нядаўна таксама стала вядома аб пазбаўленні беларускага грамадзянства вядомага журналіста Паўла Шарамета.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках