25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным трэнер менскага «Дынама» ўсё ж стаў чэх Марэк Сікора

3

Кандыдатура чэшскага спецыяліста разглядалася ў якасці галоўнага прэтэндэнта на ролю кіраўніка хакейнага клуба.

Як Паведамляе БелаПАН, у якасці новага галоўнага трэнера кіраўніцтва хакейнага клуба «Дынама» (Менск) выбрала чэшскага спецыяліста Марэка Сікору.

«У ходзе конкурсу на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама» было разгледжана звыш за 10 кандыдатур, у тым ліку і замежных, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 2 красавіка на сайце «Дынама». — Новым галоўкомам «зуброў» стане 61-гадовы чэшскі спецыяліст пан Марэк Сікора, добра вядомы на постсавецкай прасторы па працы з магнітагорскім «Металургам» і екацярынбургскім «Аўтамабілістам».

Кантракт з Сікорам будзе падпісаны пасля 30 красавіка, паведаміў  прэс-аташэ «Дынама» Мікіта Беражкоў. Да гэтага часу дзейнічае забарона на падпісанне новых працоўных пагадненняў у КХЛ.

Марэк Сікора нарадзіўся ў 1948 годзе ў Чэхаславакіі. Нападаючы. Выступаў за «Дуклу» (Іглава) (1968—1970), «Шкоду» (Пльзень) (1971—1980). Чэмпіён Чэхаславакіі (1969, 1970). Чэмпіён Еўропы сярод юнакоў (U-19) (1968). Працаваў галоўным трэнерам «Шкоды» (Пльзень) (1990—1992, 1994—2000), «Тэслы» (Пардубіцэ) (1992—1993), «Энергіі» (Карлавы Вары) (2000—2003), «Металурга» (Магнітагорск) (2004—2005), маладзёжнай (U-20) і юнацкай (U-18) зборных Чэхіі (2005—2009), «Аўтамабіліста» (Екацярынбург) (2009—2010). Пад яго кіраўніцтвам магнітагорскі «Металург» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расеі (2004).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках