25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат даказаў, што выбаркам падрабляў дакументы

8

Беспрэцэдэнтны выпадак падчас выбарчай кампаніі адбыўся ў Баранавічах.

1 красавіка адбылося паседжанне Берасцейскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», на ім разглядаліся скаргі асоб, якіх 25 сакавіка Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія не зарэгістравала ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Пры гэтым гарадская камісія нават адмовілася разглядаць заявы выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Аўгуста, пра злоўжыванні членаў камісіі.

Незалежны вылучэнец Дзмітрый Аўгуст даказаў на паседжані абласной камісіі, што гарадская выбарчая камісія падрабляла дакументы падчас праверкі падпісных лістоў. Яго пераканаўчыя аргументы і рашучасць у адстойванні сваёй пазіцыі вымусілі Берасцейскую камісію адмяніць рашэнне Баранавіцкай камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты па гарадской выбарчай акрузе № 20.

Тым часам Берасцейская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія не задаволіла скаргі сябра партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Цяпіна, беспартыйнага кандыдата Мікалая Чарнавуса, прадстаўніка руху «За свабоду» Рыгора Грыка і сябра незарэгістраванай партыі БХД Алега Малашчанкі.

Усе незарэгістраваныя кандыдаты не згодны з такім рашэннем Берасцейскай камісіі і маюць намер падаваць заявы ў абласны суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках