25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжым «даражыць» сяброўствам з Сірыяй

2

Афіцыйны Менск разглядае Сірыю як аднаго з прыярытэтных знешнепалітычных і гандлёвых партнёраў на Блізкім Усходзе.

Гэта адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сёння на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята Сірыйскай Арабскай Рэспублікі - Дня эвакуацыі, перадае БелТА.

«Мы шануем дух сяброўства і ўзаемаразумення паміж нашымі краінамі, задаволеныя высокім узроўнем палітычнага дыялога і зацікаўленыя ў яго далейшым паглыбленні», - падкрэсліў Сяргей Алейнік. Па яго словах, Беларусь надае асаблівае значэнне пашырэнню ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў, якія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі лічыць, што ў 2009-2010 гадах краіны зрабілі важныя крокі для далейшага нарошчвання ўзаемнага супрацоўніцтва. Пасля візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Сірыі рушылі дэлегацыі на чале з намеснікам міністра эканомікі і гандлю, а таксама сірыйскіх дзелавых колаў. Прадстаўнікі гэтай краіны прынялі ўдзел у Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме. У сваю чаргу Сірыю наведалі міністр эканомікі, міністр спорту і турызму, старшыня «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.

Значны імпульс развіццю супрацоўніцтва надало правядзенне ў мінулым годзе ў Дамаску пятага пасяджэння сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.

Па словах Сяргея Алейніка, у цяперашні час вядзецца актыўная праца па стварэнні ў Сірыі вытворчасці беларускіх аўтобусаў, арганізацыі зборкі трактароў і грузавых аўтамабіляў.

Намеснік міністра замежных спраў выказаў надзею, што дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй будуць і надалей умацоўвацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках