25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскі шлях» пачнецца 26 красавіка ля Акадэміі навук

33

Менгарвыканкам дазволіў правядзенне 26 красавіка ў сталіцы шэсця «Чарнобыльскі шлях», але - па сваім маршруце.

Паводле Менгарвыканкама, акцыя павінна прайсці па маршруце Акадэмія навук - парк Дружбы народаў. Адпаведны дазвол атрыманы арганізатарамі 20 красавіка, паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцыі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

У заяўцы, перададзенай у Менгарвыканкам, у якасці маршруту шэсця значыўся праспект Незалежнасці. Дэманстранты планавалі сабрацца 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы ля будынка прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайсці да Кастрычніцкай плошчы, каб правесці там мітынг.

Між тым, 19 красавіка арганізатары «Чарнобыльскага шляху - 2010» на прэс-канферэнцыі заявілі, што згодныя на кампрамісны варыянт яго правядзення. «Менгарвыканкам даў такі кампрамісны варыянт. Таму пасля збору на Акадэміі навук мы пройдзем да Чарнобыльскай капліцы - памаліцца і ўскласці кветкі. Мітынг у парку Дружбы народаў праводзіцца не будзе», - адзначыў Садоўскі.

Паводле яго словаў, заяўнікі акцыі запрошаныя 21 красавіка да 10.00 у ідэалагічнае ўпраўленне Менгарвыканкама для гутаркі ў сувязі з правядзеннем акцыі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках