25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роза Атунбаева: «На сумленні садыста Бакіева смерць многіх людзей»

26

Кіраўніца часовага ўрада Кыргызтана негатыўна пракаментавала прыбыццё зрынутага прэзідэнта гэтай краіны ў Беларусь на запрашэнне Лукашэнкі.

У інтэрв'ю «Інтэрфаксу» Роза Атунбаева заявіла, што Беларусь мае права вызначаць, каго прымаць у сябе, але народ Кыргызстана не можа станоўча рэагаваць на прыбыццё ў Беларусь «такога чалавека, на сумленні якога смерць многіх людзей», перадае «Радыё Свабода».

Паводле яе словаў, усе тыя, хто пацярпеў ад яго, лічаць, што «не павінна быць кутка зямлі, дзе б маглі прыняць гэтага садыста».

Адказваючы на пытанне, ці ёсць надзея ў часовага ўрада, што па выніках міжнароднага расследавання Беларусь выдасць Кыргызстану былога прэзідэнта, яна адказала, што Беларусь з'яўляецца чальцом СНД, а ў СНД існуе Канвенцыя аб ўзаемадапамозе па прававых пытаннях і аб прававой дапамозе.

«Неабходна паважаць прававыя нормы ў межах гэтай арганізацыі. Злачынца павінен быць выдадзены краіне. Калі ж гэтага не будзе, дык, урэшце, ёсць Інтэрпол», - заявіла Р. Атунбаева.

Яна адзначыла, што для адказнасці за такія злачынствы, як расстрэл мірных грамадзянаў 7 красавіка, не існуе тэрміну даўнасці. Акрамя таго зараз у Кыргызстане пачалі фіксаваць усе злачынствы бакіеўскага рэжыму», і «нават ужо зараз ёсць вялікая колькасць матэрыялаў на Бакіева, якія ўрад можа перадаць у суд».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках