25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Участковым камісіям загадваюць «адсяваць» апазіцыянераў

8

Бабруйскія ўчастковыя камісіі атрымалі сакрэтны загад забяспечыць 80-адсоткавую яўку і падтрымаць палітыку Лукашэнкі.

Адзін з чальцоў участковых камісіяў распавёў бабруйскім праваабаронцам, што яго калегі атрымалі сакрэтны загад «зверху».

«Нягледзячы на адменены парог яўкі, нам сказалі «зрабіць 80 адсоткаў», - распавёў «Праваабаронцам за свабодныя выбары» сябра камісіі. – Але, акрамя таго, прагучалі і канкрэтныя прозвішчы, якіх трэба «праваліць» на гэтых выбарах.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра Міхаіла Кавалькова, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага, які балатуецца па Бахараўскай выбарчай акрузе № 20. Трэба адзначыць, што ў Кавалькова тры апаненты на акрузе, па іншых акругах, галоўным чынам, ідзе па два чалавекі. Такая «шматлюднасць» можа значна спрасціць працу фальсіфікатарам.

«Акрамя Кавалькова ў «чорным спісе» ёсць і іншыя прозвішчы, - дадаў чалец участковай камісіі. - Была гаворка пра кагосьці з ААТ «Белшына», але па маім участку такія не ідуць. Сказалі, што гэты чалавек не падтрымлівае палітыку прэзідэнта, таму яго ў гарсавет пускаць нельга».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках