25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інтэрфакс» са спасылкай на ўрад Кыргызстана: Бакіеў больш не прэзідэнт

14

Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» актыўна асвятляе рэакцыю новых кіргізскіх уладаў на знаходжанне Курманбека Бакіева ў Менску.

Сцвярджэнне Курманбека Бакіева пра тое, што ён застаецца прэзідэнтам Кыргызстана, не адпавядае рэчаіснасці, заявіў у сераду «Інтэрфаксу» кіраўнік галавы адміністрацыі часовага ўраду Эдыль Байсалаў.

«Ён быў вывезены з Кыргызстана вялікімі дзяржавамі пры ўдзеле Еўрапейскага Саюза, АБСЕ, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і ён ўручыў іх прадстаўнікам сваю заяву аб адстаўцы», - сказаў ён.

Акрамя таго, дадаў Байсалаў, Бакіеў быў скінуты кыргызскім народам. «Яго зрынулі. Народу Кыргызстана не патрэбны яго подпіс для таго, каб прызнаць факт таго, што гэты узурпатар намі больш не кіруе», - падкрэсліў ён.

«Нам гэтая яго паперка (заява аб адстаўцы - ІФ) нават не была патрэбная. Ён яе прадаставіў менавіта міжнароднай супольнасці, якая паставіла гэта ўмовай яго эвакуацыі», - адзначыў Байсалаў.

Раней Бакіеў заявіў, што не прызнае сваю адстаўку з пасады прэзідэнта Кыргызстана. «Я, Курманбек Бакіеў, законна абраны прэзідэнт Кыргызстана, прызнаны сусветнай супольнасцю. Усе павінны ведаць, што бандыты, якія захапілі ўладу - выканаўцы чужой волі і не маюць ніякай легітымнасці», - заявіў ён у сераду ў Менску ў штаб-кватэры СНД.

Звяртаючыся да сусветнай супольнасці, ён заклікаў «не прызнаваць прэцэдэнт. Не прызнаваць банду нелегітымнай улады».

Эдыль Байсалаў: Бакіеў праяўляе непавагу да кіраўніцтва Беларусі

Курманбек Бакіеў сваімі апошнімі заявамі злоўжывае гасціннасцю Беларусі, заявіў у сераду «Інтэрфаксу» кіраўнік галавы адміністрацыі часовага ўраду Кыргызстана Эдыль Байсалаў.

«Гэты чалавек збіраецца скарыстацца гасціннасцю Беларусі і адтуль дэстабілізаваць сітуацыю. Як мінімум, гэтым ён праяўляе непавагу да кіраўніцтва Беларусі, якая падала яму прытулак», - сказаў Байсалаў.

Пры гэтым ён дадаў, што ў Бішкеку не здзіўленыя падобнымі выказваннямі Бакіева.

«Гэта чарговая праява яго крывадушнасці, ілжывасці, падману, які стаў яго другой натурай. Кіргізскі народ абсалютна не здзіўлены такім ягоным заявам», - адзначыў Байсалаў.

У амбасадзе Кыргызстана ў Менску не каментуюць знаходжанне Бакіева

У амбасадзе Кыргызстана ў Беларусі не каментуюць сітуацыю, звязаную з знаходжаннем ў Менску Курманбека Бакіева, спасылаючыся на адсутнасць у амбасадзе ўпаўнаважаных рабіць такія заявы.

«Усе на нарадзе», - адзначыў па тэлефоне супрацоўнік дыпмісіі, не ўдакладніўшы, якія функцыі ён выконвае ў амбасадзе. Суразмоўца амбасады не змог таксама адказаць на пытанне, калі нарада скончыцца, і хто змог бы расказаць пра тое, ці падтрымлівае амбасаду Кыргызстана ў Менску сувязь з Бакіевым.

«Вы ведаеце, на гэты конт нічога сказаць не магу», - паведаміў суразмоўца.

Кыргызстан фармуе камісію па расследаванні дзеянняў Бакіева.

У бліжэйшы час пачнецца міжнароднае расследаванне ў дачыненні да Курманбека Бакіева, якога знялі з пасады прэзідэнта Кыргызстана.

Як паведаміў у сераду «Інтэрфаксу» кіраўнік адміністрацыі кіраўніка часовага ўрада рэспублікі Эдыль Байсалаў, «зусім хутка Бакіеў паўстане перад правасуддзем».

«Гэты склад (міжнароднай камісіі па расследаванні) ужо фармуецца, ідуць міжнародныя працэдуры», - сказаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках