25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан патрабуе ад Менску выдачы Бакіева

26

Амбасада Кыргызстана правяла прэс-канферэнцыю ў сувязі з актывізацыяй Бакіева ў Менску.

Амбасада Кыргызстана ў Менску будзе патрабаваць выдачы экс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева і аб'явы яго ў вышук, заявіла узначаленая дыппрадстаўніцтва Ішэнкуль Балджурава ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў сталіцы Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«Як толькі будуць неабходныя прававыя падставы, а гэта - раскрыццё крымінальнай справы і аб'ява ў вышук, - тады амбасада па дыпламатычных каналах будзе працаваць далей», - сказала І. Балджурава.

«Часовы ўрад Кыргызстана і амбасада працуюць у прававым полі», - падкрэсліла дыпламат.

Паводле яе інфармацыі, зараз узбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да 23 паплечнікаў малодшага сына экс-прэзідэнта Кыргызстана Максіма Бакіева, тады як у дачыненні самога Курманбека Бакіева крымінальнай справы няма.

Яна адмовілася каментаваць ўчынак Аляксандра Лукашэнкі, які запрасіў К. Бакіева прыехаць у Менск.

«Я не магу каментаваць дзеянні беларускай улады, - заявіла І. Балджурава. - Я чула толькі тое, што чулі і вы, калі прэзідэнт Беларусі звяртаўся з пасланнем да беларускага народа і «парламенту» - гэта было яго асабістае рашэнне».

Акрамя таго, Балджурава падкрэсліла: «Адстаўка Бакіева дала магчымасць міжнароднай супольнасці дэ факта падтрымаць часовы ўрад, які сёння з'яўляецца адзіным легітымным прадстаўніком інтарэсаў народа Кыргызстана», - сказала І. Балджурава.

Яна запэўніла, што часовы ўрад валодае ўсімі паўнамоцтвамі для падтрымання стабільнасці ў Кыргызстане, кантралюе сітуацыю і карыстаецца даверам народа. Пры гэтым амбасадар адзначыла, што часовы ўрад Кыргызстана знізіў тарыфы на электраэнергію, цяпло і гарачую ваду, якія былі ўведзеныя з 1 студзеня і «паслужылі дэтанатарам незадаволенасці народа».

Па словах амбасадара, часовы ўрад актыўна ўзаемадзейнічае з АБСЕ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, якія выказваюць яму падтрымку і давер у правядзенні дэмакратычных рэформаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках