25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

7

У 18.00 на пляцоўцы перад Акадэміяй навук у Менску пачнецца традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі Шлях».

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных аварыяў – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская катастрофа закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысячаў дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысячаў беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шмат стагоддзяў стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зонаў з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна заражаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хаця у Расеі і Украіне з такіх зонаў даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі «ачысціліся» і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

Менгарвыканкам дазволіў правядзенне 26 красавіка ў сталіцы шэсця «Чарнобыльскі шлях», але - па сваім маршруце.

Акцыя павінна прайсці па маршруце Акадэмія навук - парк Дружбы народаў. Адпаведны дазвол атрыманы арганізатарамі 20 красавіка, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

У заяўцы, перададзенай у Менгарвыканкам, у якасці маршруту шэсця значыўся праспект Незалежнасці. Дэманстранты планавалі сабрацца 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы ля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайсці да Кастрычніцкай плошчы, каб правесці там мітынг.

Нагадаем, што сёлета арганізатарамі «Чарнобыльскага шляху» выступіў аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках