25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Еўропы: У нас існуюць сур'ёзныя перашкоды для збліжэння з Менскам

12

Старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва памножыць намаганні ў справе набліжэння да гэтай арганізацыі.

«У нас ёсць падставы меркаваць, што Беларусь на 18 сакавіка выканала два смяротныя прысуды. Гэты факт - сур'ёзнае перашкода на шляху збліжэння паміж Менскам і Саветам Еўропы», - заявіла старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы, кіраўнік федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Мішлін Кальмі-Рэй.

Як перадае «Радыё Свабода», па яе словах, яна чакае ад Беларусі адмены смяротнага пакарання - толькі тады дыялог паміж Менскам і Страсбургам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама прыгадала сваю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якога закраналася гэтае пытанне. Гэта было ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швейцарыі.

Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсліла, што будзе чакаць «выразнага сігналу» з Менска да канца швейцарскага кіраўніцтва ў Савеце Еўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія.

Нагадаем, што ў чэрвені 2009 года Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы ў сваёй рэзалюцыі звязала вяртанне Беларусі гасцявога статусу ў асамблеі з мараторыем на смяротнае пакаранне.

Беларусь - адзіная краіна Еўропы, якая не толькі не ўваходзіць у Савет Еўропы, а нават не мае гасцявога статусу. 47 еўрапейскіх краін, разам з усімі нашымі суседзямі, уваходзяць у Савет Еўропы. А значыць, іх грамадзяне могуць падаваць заяўкі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць парушэньня сваіх правоў дзяржаўнымі органамі.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя», у сакавіку ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчука. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве працоўных СВК «Бальшавік-Агра», які перавозілі грошы для выплаты заробку працаўнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прысудзілі да вышэйшай меры пакарання за здзяйсненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Берасцейкай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках