26 лiстапада 2024, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па свабодзе сумлення - Беларусь у «спісе асаблівай увагі» ЗША

1

Амерыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў свеце (US Commission on International Religious Freedom, USCIRF) змясціла Беларусь у свой «спіс асаблівай увагі».

Беларусь патрапіла ў спіс разам з 11 іншымі краінамі, у якіх ўрады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзян або дапускаюць гэтыя парушэнні іншымі.

У гэтым спісе побач з Беларуссю знаходзяцца Аўганістан, Куба, Расея, Самалі, Таджыкістан і Венесуэла, паведамляе «Радыё Свабода».

Краіны, у якіх адбываюцца асабліва сур'ёзныя парушэнні рэлігійнай свабоды, згаданая камісія змяшчае ў спіс краін, дзе рэлігійная сітуацыя выклікае «асаблівую заклапочанасць» (countries of particular concern). У гэтым годзе сюды трапілі 13 краін: Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Саудаўская Аравія, Судан, Туркменістан, Узбекістан і В'етнам.

Камісію USCIRF стварае прэзідэнт ЗША разам з кіраўнікамі рэспубліканскай і дэмакратычнай партый у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША. Яе галоўная задача - выпрацоўка палітычных рэкамендацый для прэзыдэнта, дзяржсакратара і Кангрэсу ў дачыненні рэлігійнай палітыкі Вашынгтону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках