25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльская нафта Расею не спалохала

38

Расейскія эксперты лічаць, што транспартаванне венесуэльскай нафты абыйдзецца Беларусі 2,3-2,5 разы даражэй, чым нафта з РФ.

Нафтавыя дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны – пытанне палітычнае, а не эканамічнае, заявіў газеце «Взгляд» галоўны аналітык ІК «Велес Капітал» Дзмітры Люцягін.

Расейскі эксперт лічыць, што моцна «напружвацца» Расеі з гэтай нагоды не варта. «Паводле нашага меркавання і разлікаў, транспартаванне венесуэльскай нафты будзе абыходзіцца Беларусі ў 2,3-2,5 разы даражэй, чым транспартаваць нафту з РФ па трубаправодах», - сказаў Люцягін.

Аналітык не выключае, што з часам ад гэтай схемы Беларусь будзе вымушаная адмовіцца. «Прынамсі, да таго часу, пакуль краіна не пачне ўласную здабычу нафты на тэрыторыі Венесуэлы», - удакладніў ён. Што ж датычыць Расеі, дык аб'ёмы, якія вызваляцца, расейскія кампаніі без праблемаў могуць размесціць на іншых рынках, лічыць Люцягін.

Як паведамлялася раней, па выніках перамоваў прэзідэнта Беларусі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе пастаўляць з Венесуэлы да 10 мільёнаў тон нафты ў год і прыцягне да гэтага праекта Украіну.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсялякія спекуляцыі адносна таго, што пастаўляць нафту з Венесуэлы нерэнтабельна – не маюць пад сабой ніякай асновы. Маўляў, беларусы таксама не дурні і лічыць умеюць. Праўда, што цікава, ні расейскі бок, які заяўляе пра стратнасць венесуэльскага праекта, ні беларускі, які зларадна што пацірае рукі, пакуль так і не падалі грамадскасці саміх разлікаў, адзначае «Штодзённік».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках