25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: «Дакажу сваю невінаватасць. Калі не заб'юць»

2

У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным.

Сёння ў судзе вывучалі матэрыялы справы. У тым ліку быў зачытаны ліст Мікалая Аўтуховіча, які ён напісаў напярэдадні галадоўкі 20 верасня 2005 года. Як паведамляе «Радыё Свабода», Аўтуховіч пісаў, што чыноўнікі Ваўкавыску і Гарадзенскай вобласці яго «загналі ў кут», не даюць весці бізнэс, незаконна абкладаюць вялікімі штрафамі нібыта за няўплату падаткаў, на яго беспадстаўна завялі крымінальную справу і таму ён вымушаны абвесціць бестэрміновую галадоўку пратэсту. Сёння Аўтуховіча пацвердзіў аўтарства гэтага лісту і сказаў суду, што «і зараз гатовы даказаць сваю невінаватасць, калі яго не заб'юць».

Таксама Мікалай Аўтуховіч заявіў суду, што ведае чалавека ў праваахоўных структурах, які можа даказаць, што крымінальную справу супраць фірмы «Ніка-транс» завялі на замову зверху. Паводле Аўтуховіча, яшчэ да 2005 года тагачасны кіраўнік Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Дзяржкантроля Анатоль Грамовіч нібыта даў загад сваім падначаленым завесці такую справу. «Інакш шукайце сабе іншую працу», -- напісаў Грамовіч, паводле Аўтуховіча, на ліьце ў ДФР Гарадзенскай вобласці.

Нагадаем, летась былы начальнік ДФР Дзяржкантроля Анатоль Грамовіч быў асуджаны да зняволенья – яго прызналі вінаватым па справе аб злоўжываннях мытнікаў у Берасці.

Яшчэ адна цікавая падрабязнасць, якая стала вядомая падчас даследавання дакументаў справы «аб падрыхтоўцы тэракту». Асноўны «сведка» ў гэтай справе Аляксандр Ларын быў затрыманы 31 студзеня 2009 года як падазроны ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня 2008 года на праспекце Пераможцаў. Сувязі з гэтым злачынствам Ларын не прызнаваў, як ад пачатку не прызнаваў і датычнасць да гранатамёту, які быў знойдзены ў Гародні у 2005 годзе. Прызнацельныя паказанні ў гэтай справе Аляксандр Ларын пачаў даваць 24 лютага 2009 года.

Аб псіхалагічным ціску на следстве, напрыклад, заяўляла сведка Людміла Парэмская, былы бухгалтар фірмы Аўтуховіча «Ніка-транс».

«Усё, што я на следстве казала аб зброі, не адпавядае рэчаіснасці. Я была ў такім стане, што магла нагаварыць і напісаць усё, што заўгодна, толькі б вызвалілі», - сказала Людміла Парэмская аб сваіх паказаннях адносна знойдзенага ў Гародні гранатамёта.

Прадпрымальнік з Воршы Ігар Пузікаў распавёў суду, што яму пагражалі, абяцалі хуткае вызваленне, дапытваўся ён як падазраваны, і ўсё гэта падзейнічала - ён даў неабходныя паказанні. Узнагародай стала не толькі свабода, але і грошы на білет з Гародні ў Воршу і бутэлька гарэлкі з рук следчага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках