26 лiстапада 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзеваму актывісту пагражаюць крымінальнай справай

1

Актывіст руху «Маладая Беларусь» Андрэй Кузьмінскі паведаміў, што да яго дадому прыйшоў супрацоўнік КДБ.

Ён адразу пералічыў хлопцу ўсе выпадкі вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў у Менску на працягу апошняга месяца і абвінаваціў у гэтым Андрэя Кузьмінскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Андрэй Кузьмінскі паведаміў, што супрацоўнік КДБ запатрабаваў, каб ён напісаў адмову ад удзелу ў руху «Маладая Беларусь» і даў інфармацыю пра лідэра Артура Фінькевіча і актывістах арганізацыі.

Па словах моладзевага актывіста, размова доўжылася каля гадзіны. Супрацоўнік КДБ пагражаў хлопцу крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Акрамя таго, ён казаў, што сімволіка «Маладой Беларусі» падобная на фашысцкую, і за гэта таксама прадугледжана пакаранне.

Адзначым, што 2 снежня 2005 года ў другім чытанні «палаты прадстаўнікоў» была прынятая папраўка ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі, якая ўзмацніла адказнасць «за дзеянні, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі». Прыняты напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года новы крымінальны артыкул 193.1 быў неадкладна задзейнічаны для барацьбы з непажаданымі для ўладаў арганізацыямі.

З моманту, калі ў 2006 годзе ўступіла ў дзеянне крымінальная адказнасць за дзейнасць у незарэгістраваных аб'яднаннях, па артыкуле 193.1 у Беларусі былі асуджаныя 17 чалавек. Пры гэтым ніводнага апраўдальнага прысуду праваабаронцы не зафіксавалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках