25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэолагі забараняюць друкаваць улёткі кандыдатаў ад апазіцыі

7

Кіраўнік аддзела ідэалагічнай працы Берасцейскага райвыканкама вычытвае тэксты ўлётак.

У чацвер мясцовая друкарня адмовілася зрабіць кандыдату ў дэпутаты ў Берасцейскі раённы савет Аляксандру Кузняцову агітацыйную ўлётку. Адзначым, што ён уваходзіць у ініцыятыўную групу па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Каардынатар БХД па Берасцейскай вобласці і член каманды Кузняцова Зміцер Шурхай распавёў у інтэрв'ю «Еўрарадыё»:

«У раённай выбарчай камісіі нам сказалі, што пералічаць грошы на друк толькі пасля ўзгаднення ўлёткі з аддзелам ідэалагічнай працы райвыканкама. Мы пайшлі туды і пачалі аспрэчваць, маўляў, якая справа вам да гэтых улётак? Тады Лемех Людміла Пятроўна, загадчыца аддзела, сказала: «Маёй згоды на друк вашай ўлёткі няма, але можаце ісці друкаваць, паколькі вы маеце права». Паехалі ў друкарню «Артлайн», і перад намі дырэктару тэлефанаванне. Чуем, што там размова ідзе пра Кузняцова, і далей нам дырэктар кажа: вось, тэлефанавалі з ідэалагічнага аддзелу, Лемех загадала вашую ўлётку не друкаваць».

У пятніцу каманда кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Кузняцова мае намер звярнуцца ў пракуратуру і даручыць друк улёткі іншай друкарні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках