25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая прэса: Стаўленне Захаду да дыктатара Лукашэнкі – шызафрэнічнае

9
Нямецкая прэса: Стаўленне Захаду да дыктатара Лукашэнкі – шызафрэнічнае

Газета «Märkische Oderzeitung» крытыкуе палітыку Еўропы і ЗША ў дачыненні да дыктатарскіх рэжымаў на постсавецкай прасторы.

«Стаўленне Захаду да падзеяў у былых савецкіх рэспубліках можна назваць шызафрэнічным», піша нямецкае выданне «Märkische Oderzeitung». Маецца на ўвазе, што Захад вельмі добра ладзіць з такімі адыёзнымі рэжымамі, як Лукашэнка ў Беларусі, Бакіеў ў Кыргызстане, Карымаў ва Узбекістане, нягледзячы на ўсю карумпаванасць і нядобрасумленнасць гэтых кіраўнікоў, перадае «Радыё Свабода».

Паводле выдання, Захад зацікаўлены ў гэтым рэгіёне, а таму хоча аднаго - стабільнасці. «Гэтым, верагодна, можна растлумачыць і тое, што ЕЗ адразу пасля беспарадкаў у Бішкеку прасігналізаваў, што станоўча ставіцца да змены рэжыму ў краіне».

Афіцыйна новы ўрад падтрымала і Расея, якая мела з Бакіевым праблемы ў сувязі са знаходжаннем тут вайскоўцаў ЗША.

Зразумела, у Кыргызстане, як і ў іншых постсавецкіх краінах, існуе шмат праблем - незадаволенасць насельніцтва імклівым ростам цэнаў, галечай, карупцыяй, цэнзурай. Тым не менш, у 2005 годзе Бакіева прывялі да ўлады тыя ж людзі, якія цяпер яго скінулі. І вось жа, яны зноў адсякаюць галаву сістэме замест таго, каб цалкам змяніць яе, піша нямецкае выданне.

«Ці не з'яўляюцца падзеі ў Кыргызстане «расейскай рэвалюцыяй»?», - задае пытанне брытанскае выданне «The Guardian». На думку выдання, расейскі прэм'ер Пуцін паспяшаўся прызнаць новую ўладу ў Бішкеку, хоць пры гэтым і адмаўляў дачыненне Масквы да гэтых пераменаў.

Як піша «The Guardian», адзін з ключавых момантаў тут - канкурэнцыя Расеі з Кітаем і ЗША за кантроль над стратэгічна важнымі запасамі энерганосьбітаў і транзітнымі калідорамі.

Відавочна, што Расея «зацікаўлена ў тым, каб выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх уласных інтарэсах». А вось ЗША, паводле аўтараў артыкула, маюць мала сяброў сярод апазіцыі, якая зараз прыйшла да ўлады ў Бішкеку, таму што Вашынгтон праігнараваў парушэнне правоў чалавека і дэмакратычных нормаў у Кыргызстане.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках