25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура атрымала запыт аб выдачы Бакіева

23

Генеральная пракуратура Беларусі абяцае «разглядзець» запыт Кыргызстана аб выдачы звергнутага прэзідэнта краіны, які абвінавачваецца ў масавых забойствах.

Менск атрымаў запыт аб выдачы Курманбека Бакіева, паведаміў «Інтэрфаксу» начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю беларускай Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

«Генпракуратура Беларусі атрымала з Кыргызстана запыт аб выдачы Бакіева. Зараз ён знаходзіцца на разглядзе», - адзначыў Кісялёў.

Раней Генеральная пракуратура Кыргызстана адправіла дакументы ў Беларусь для экстрадыцыі былога прэзідэнта краіны К. Бакіева. 4 траўня адпаведная санкцыя была дадзена судом Першамайскага раёну сталіцы Кыргызстана, а 6 траўня Генпракуратура адправіла ў Беларусь усе неабходныя дакументы для выдачы К. Бакіева.

У Кыргызстане ў дачыненні Бакіева ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у ліку якіх «масавае забойства», дапушчанае 7 красавіка пры сутыкненнях апазіцыі з сілавымі структурамі.

Новыя ўлады рэспублікі прынялі дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што запыты ў Менск аб выдачы Бакіева будуць адвергнутыя. «Да мяне афіцыйна ніхто не звяртаўся. І адразу хачу заявіць, што гэтыя звароты будуць дарэмныя і для іх (Часовага ўрада Кыргызстана) зняважлівыя, таму што яны ведаюць, якім будзе адказ ад Лукашэнкі. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта», - сказаў Лукашэнка 5 траўня.

«Прэзідэнт Кыргызстана і сёння - прэзідэнт. Яго ніхто не пазбаўляў паўнамоцтваў. Нават калі б ён захацеў сыйсці ў адстаўку, то па Канстытуцыі яе няма каму прымаць - парламент ж таксама разагналі. Таму ён сёння - адзіны легітымны чалавек», - сказаў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках