25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускалій» рыхтуюць да продажу?

16

Дзяржаўны камітэт па маёмасці заняўся падрыхтоўкай «Беларускалія» да акцыянавання.

Продаж якой-небудь долі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларускалій» не можа быць магчымым да таго часу, пакуль гэты стратэгічны актыў не будзе выключаны са спісу прадпрыемстваў, не падлягаюць прыватызацыі. Аднак, як паведаміла сёння дырэктарка фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек, неабходныя змены ў закон аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, могуць быць ўнесеныя ўжо да канца чэрвеня падчас другога чытання гэтага дакумента ў ніжняй «палаце» беларускага «парламента», перадае АФН.

Тым часам у чаканні будучых заканадаўчых зменаў Дзяржкаммаёмасці занятае падрыхтоўкай «Беларускалія» да акцыянавання.

«На прадпрыемстве праводзіцца інвентарызацыя актываў, іх ацэнка, разглядаюцца сацыяльныя актывы, якія ёсць на балансе прадпрыемства і павінны застацца ва ўласнасці дзяржавы», - паведаміла Жарнасек.

«Пачалася толькі падрыхтоўка, а не само пераўтварэнне», - удакладніла яна, адзначыўшы, што падрыхтоўка да акцыянавання распачатая дзеля «ацэнкі кошту гэтага аб'екта, яго структуры».

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Reuters заявіў, што беларускія ўлады ўжо вядуць перамовы з патэнцыйнымі пакупнікамі мінарытарнай долі «Беларускалія». Як паведамлялася, урад ухапіўся за ідэю продажу 20% долі гэтага стратэгічнага актыву дзеля фінансавання праграмы (праекта) па стварэнні айчыннага аўтапрама.

Улічваючы адсутнасць зразумелых і прагназаваных крыніцаў папаўнення золатавалютных рэзерваў краіны, продаж долі «Беларускалия» можа стаць жыццёвай неабходнасцю для краіны – пра аўтапрам прыйдзецца забыцца, калі паўстане пытанне аб эканамічнай бяспецы. У гэтай сувязі, неабходныя змены ў згаданы закон пры ручным «парламенце» не прымусяць сябе доўга чакаць.

«Што датычыць магчымасці продажу мінарытарнага пакета «Беларуськалія», дык даручэння Дзяржкаммаёмасці па арганізацыі гэтага працэсу пакуль не было», - заявіла Жарнасек.

«Аднак гэта не азначае, што мы ніколі не прыватызуем «Беларуськалій». Можна казаць пра магчымую прыватызацыю гэтага прадпрыемства ў будучыні…», - дадала крыху пазней яна.

Прадаць долю ў «Беларуськаліі» ўлады хочуць Кітаю нягледзячы на тое, што ён нароўні з Бразіліяй з'яўляецца галоўным імпарцёрам беларускага калія.

Нароўні з «Беларускаліем» улады хочуць выключыць з забароненага спісу і нафтаправод «Дружба», які быў падрыхтаваны да акцыянавання яшчэ ў 2009 годзе.

На думку Наталлі Жарнасек, нафтаправод «Дружба» можа быць цікавы кампаніям, якія займаюцца транспартаваннем нафтапрадуктаў.

«Думаю, можа праявіцца цікавасць і ў сферы нашых венесуэльскіх праектаў», - сказала яна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках