25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае МЗС зацягвае працэс экстрадыцыі Бакіева

11

Гэты працэс, на думку Міністэрства замежных спраў Беларусі, дастаткова працяглы.

13 траўня на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, каментуючы словы старшыні часовага ўрада Кыргызстана аб тым, што Беларусь ігнаруе патрабаванні аб выдачы Курманбека Бакіева, заявіў, што працэс выдачы асоб іншым дзяржавам «носіць юрыдычны характар і патрабуе выканання дастаткова сур'ёзных юрыдычных працэдур» , - паведамляе БелаПАН.

Раней паведамлялася, што ў Генеральную пракуратуру Беларусі пакуль не паступалі з Кыргызстана матэрыялы справы, датычныя экстрадыцыі звергнутага прэзідэнта гэтай краіны Курманбека Бакіева. У Генпракуратуры паведамілі, што гаворка ідзе аб матэрыялах прыкладна на 20 старонках і арыгінале запыту аб выдачы Бакіева. Там ўдакладнілі, што 11 траўня з Кыргызстана была атрыманая па факсе толькі копія запыту.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках