25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа адмовіцца ад транзіту венесуэльскай нафты для Беларусі

22

Расея прапанавала Украіне знізіць тарыфы на прапампоўку нафты ў абмен на стабільныя аб'ёмы транзіту.

Міжурадавую дамову аб транзіце расейскай нафты праз Украіну плануецца падпісаць да канца траўня. Эксперты не выключаюць, што яго вынікам можа стаць адмова Украіны ад транзіту венесуэльскай нафты для Беларусі, паведамляе «Салідарнасць».

Як паведамляе «Коммерсантъ», згодна з падрыхтаваным спецыялістамі Мінпалэнерга Украіны і Мінэнерга РФ пагаднення, Расея можа гарантаваць Украіне прапампоўку 30 млн т нафты ў год на працягу трох гадоў у абмен на ўвядзенне еўрапейскай формулы для разліку тарыфаў. Хоць гэта і паменшыць даходы «Укртранснафты», затое дазволіць пазбегнуць рэзкага зніжэння аб'ёму транзіту, адзначаюць эксперты.

Намеснік дырэктара цэнтра «Псіхея» Генадзь Рабцаў адзначае, што зніжэнне стаўкі згодна прынятай у Еўропе формуле пры цяперашніх аб'ёмах прапампоўкі пацягне за сабой страты ўкраінскага боку ў памеры 10-12 млн еўра ў год. Аднак, па словах аналітыка UPECO Аляксандра Сірэнка, без гарантый з боку расейскага ўраду аб'ём транзіту нафты праз тэрыторыю Украіны можа скараціцца на 50%.

За падпісанне дамовы аб гарантаваных аб'ёмах транзіту Расея можа запатрабаваць ад Украіны і адмовы ад транзіту венесуэльскай нафты для Беларусі, упэўнены сябар камітэта Вярхоўнай рады Украіны па ТЭК Аляксандр Гудыма.

Віцэ-прэзідэнт цэнтра даследаванняў карпаратыўных адносінаў Вячаслаў Бутко заявіў «РБК-Украіна», што «гэтае пытанне (аб транзіце венесуэльскай нафты па тэрыторыі Украіны -«С») можа ўзнікнуць на парадку дня і быць дадатковым прадметам дамоўленасцяў, альбо адным з пунктаў дамоўленасцяў аб памерах тарыфнай стаўкі і аб'ёмах прапампоўкі расейскай нафты".

Зрэшты, эксперт не выключае, што пытанне аб пастаўках венесуэльскай нафты праз тэрыторыю Украіны можа наогул оапасці ў сілу таго, што Расея і Беларусь дасягнуць дамоўленасцяў, і неабходнасці ў гэтай нафце не будзе. Тым больш што, на думку эксперта, эканамічная выгада для Беларусі ад такога супрацоўніцтва выглядае сумніўна.

У той жа час варта нагадаць, што падчас свайго першага візіту ў Мінск у якасці прэзыдэнта Віктар Януковіч абвясціў аб гатоўнасці Украіны забяспечыць транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь.

Шэраг экспертаў мяркуе, што транзіт венесуэльскай нафты для Беларусі праз Украіну выгадны не з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці, а, хутчэй, з разліку магчымага прымянення санкцый з боку ЗША.

Між тым, 9 траўня на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод прыступла на перапрацоўку першая партыя венесуэльскай нафты.

Усяго на НПЗ будзе дастаўлена 80 тыс. тон венесуэльскай нафты, якая прыбыла ў адэскі порт у канцы красавіка. Як паведамляе «Інтэрфакс», на прадпрыемстве разлічваюць завяршыць перапрацоўку ўсёй партыі закупленай у Венесуэле нафты ў трэцяй дэкадзе траўня.

Ці паўстане неабходнасць у новых пастаўках?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках