25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доўг за газ вырас амаль у 2 разы

8

Пратэрмінаваны доўг Беларусі перад «Газпрамам» за сакавік вырас да 91 мільёна даляраў на 1 красавіка.

Такім чынам, як адзначае «Радыё Свабода», пратэрмінаваны доўг Беларусі перад «Газпрамам» вырас у 1,9 раза. Пра гэта паведамляецца ў матэрыялах Белстата.

На 1 сакавіка пратэрмінаваная запазычанасць за расейскі прыродны газ складала 48 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, што ў лютым 2010 года «Газпрам» выплаціў Менску апошні транш на 625 мільёнаў даляраў (з агульнай сумы ў 2,5 мільярды даляраў), пасля чаго стаў уладальнікам 50 адсоткаў акцыяў «Белтрансгаза».

Менск раней папрасіў Маскву захаваць у 2010 годзе закупачны кошт на расейскі газ на ўзроўні 2009 года - каля 150 даляраў за тысячу кубаметраў. Расейская манаполія, аднак, сцвярджае, што не плануе захоўваць ільготныя ўмовы для Беларусі сёлета. У першым квартале бягучага года кошт на расейскі газ для Беларусі ўсталяваны на ўзроўні ў 168 даляраў.

Эканамічныя стасункі Масквы і Менска, аднак, могуць неўзабаве абвастрыцца. МЗС Беларусі выступіў з шэрагам рэзкіх заяваў. У прыватнасці, Менск абвінаваціў Маскву ў вывядзенні энергетычнага сектара з Мытнага саюза.

Расея, нагадаем, адмаўляецца адмяніць экспартную пошліну на пастаўкі нафты для Беларусі з 2010 года, што, на думку Менска, з'яўляецца грубым парушэннем абавязальніцтвам расейскім бокам. Паводле заключанай у студзені дамовы ў 2010 годзе Беларусь атрымае бяспошлінна 6,3 мільёна тон нафты з агульных паставак у 21,5 мільёна тон.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках