25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Кыргызтана адкліканая з Менска

3

Пасля таго, як Кыргызтан пакінулі беларускія дыпламаты, амбасадар гэтай краіны Ішэнкуль Балджурава часова адкліканая ў Бішкек.

Супрацоўнікі амбасады просяць журналістаў пісаць пра ад'езд амбасадара як пра кароткатэрміновую камандзіроўку.

Амбасада працуе ў ранейшым рэжыме. Тут заяўляюць, што кіргізскі бок не будзе рабіць ніякіх крокаў у сувязі з адкліканнем супрацоўнікаў беларускай дыпмісіі з Бішкека, і заяўляюць, што гэтае рашэнне - унутраная справа Беларусі.

13 траўня ўсе беларускія дыпламаты, акрэдытаваныя ў Кыргызтане, пакінулі сталіцу гэтай краіны «з меркаванняў бяспекі», паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго словаў, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Кыргызтане Віктар Дзенісенка «адкліканы для кансультацыяў у Менск, а супрацоўнікі нашай амбасады адкамандзіраваныя ў беларускую сталіцу ў распараджэнне МЗС краіны». Дыпламат адзначыў, што адбыццё беларускіх дыпламатаў з Кыргызтана «з'яўляецца часовай мерай, якая звязаная, паўтараю, выключна з фізічнай пагрозай жыцця і здароўя нашых дыпламатаў у Бішкеку». Паводле яго словаў, «пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па-за якім-небудзь кантролем».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне аб даванні яму палітычнага прытулка прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэта выклікала пратэсты з боку грамадзянаў Кыргызтана, а таксама сваякоў загінулых дэманстрантаў, страляць па якіх аддаў загад Бакіеў. Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку ўвесь час праходзяць пікеты. Новыя ўлады Кыргызтана патрабуюць экстрадыраваць Бакіева на радзіму, аднак беларускія ўлады адмаўляюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках