25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны штраф за акцыю салідарнасці з палітвязнямі

2

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі аштрафаваны за акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.

Суддзя суда Ленінскага раёна горада Менска Хома М.І. разгледзеў пратакол аб ўдзеле Максіма Вінярскага ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам перад будынкам Вярхоўнага суда 16 сакавіка і прысудзіў маладога чалавека да выплаты штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў (700.000 беларускіх рублёў), паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

16 сакавіка каля Вярхоўнага суда была разагнаная акцыя салідарнасці. Падчас разгону акцыі былі арыштаваныя 14 дэмакратычных актывістаў. Усе яны былі абвінавачаныя ў парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса (парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках