25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курманбек Бакіеў паляцеў на турэцкія пляжы?

26

Расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што Курманбек Бакіеў адправіўся на адпачынак у Турцыю.

Былы кіраўнік Кыргызтана, магчыма, з'ехаў з Беларусі. «Днямі экс-прэзідэнт Кіргізіі вылецеў з Беларусі ў Белек, дзе мае намер адпачыць», — сказаў агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік дыпламатычных колаў.

Ён не змог паведаміць, колькі часу зойме адпачынак экс-прэзідэнта ў Турцыі і ці вернецца Бакіеў у Беларусь.

Як адзначае «Штодзённік», варта адзначыць, што гэты крок Бакіева, калі ён сапраўды быў зроблены, вельмі нелагічны. 11 траўня Генпракуратура Беларусі пацвердзіла, што атрымала ад кіргізскіх калегаў пакет дакументаў аб выдачы экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева. Аднак колькі будуць разглядацца дакументы -- не зразумела. У той жа час у іншай дзяржаве падобны разгляд можа адбыцца значна больш аператыўна, а сам Бакіеў можа апынуцца затрыманым да вынікаў яго разгляду.

Супраць турэцкай міграцыі Бакіева кажа і інтэрв'ю, дадзенае ім у Менску РІА Новости і апублікаванае сёння, 24 траўня. «Я думаю, што змагу быць карысным і тут. У якасці каго, я не ведаю. Але я раблю ўсё, каб быць карысным», - сказаў К.Бакіеў.

На яго думку, удзячнасць да беларускага народа, прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі не дазваляе яму «сядзець проста так, і марнаваць астатняе жыццё».

«Я хачу не проста тут жыць, а паспрабую быць карысным краіне гэтай беларускай, прэзідэнту Беларусі, народу Беларусі», - сказаў Бакіеў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках