25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У абыход Беларусі пойдзе не толькі нафтапровад, але і нафтаперапрацоўка?

21

Саўладальнік найбуйнейшага нафтатрэйдэра Gunvor Генадзь Цімчанка плануе ўзвесці НПЗ магутнасцю 8,5 млн т у канчатковай кропцы Балтыйскай трубаправоднай сістэмы.

У Міністэрстве транспарту Расеі ў цяперашні час вывучаюць пытанне аб мэтазгоднасці будаўніцтва НПЗ у канчатковай кропцы БТС-2 магутнасцю 8,5 млн т нафты ў год. Як падлічылі эксперты, будаўніцтва завода абыйдзецца ад 1,5 млрд да 3 млрд дал., піша energyland.info.

Заяўку на яго ўзвядзенне падала ТАА «Усць-Лужскі нафтаперапрацоўчы завод». У абмеркаванні пытання таксама ўдзельнічае «Транснафта», бо сыравіна на новы завод павінна паступаць па яе трубе БТС-2, якая цяпер пракладваецца. «Транснафта» у выпадку станоўчага рашэння можа павялічыць прапускную здольнасць Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2 (БТС-2) да 58,5 млн т нафты ў год.

Інтарэс прадпрымальніка да будаўніцтва НПЗ вельмі лагічны. Да восені Gunvor павінна запусціць ва Усць-Лузе тэрмінал па перавалцы нафтапрадуктаў магутнасцю 20 млн т з магчымасцю павелічэння да 30 млн т, кажа старэйшы аналітык «Арбат Капітала» Віталь Грамадзін. І натуральна, трэйдэру выгадна атрымліваць вуглевадароды са свайго НПЗ. Тым больш што канкурэнтаў няма: праграмамі па развіцці транспартнага комплексу Расеі і схемай плану марскога порта Усць-Луга стварэнне новага НПЗ у рэгіёне пакуль не прадугледжана.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках