25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася ўступаць у АДКБ

9

Міністр замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка заявіў, што яго краіна не разглядае магчымасці ўступлення ў Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Пры гэтым ён дадаў, што афіцыйна яго краіну ў АДКБ ніхто не клікаў. «Іх (запрашэнняў) няма і не можа быць таму, што ў нас дастаткова выразная пазаблокавая пазіцыя», - цытуе міністра газета «2000».

Акрамя таго, Грышчанка абвясціў, што гэты ваенны саюз не падыходзіць Украіне і па геаграфічным меркаваннях: «АДКБ - гэта занадта далёка ад нас, цэнтр гэтага стварэння знаходзіцца недзе на поўдні, у Цэнтральнай Азіі».

Міністр таксама адзначыў, што Украіна не будзе ўступаць ні ў АДКБ, ні ў НАТА яшчэ доўгі час. «Што за даляглядам, ніхто сказаць не можа, але гарызонт для нас у гэтай сферы дастаткова аддалены - гэта многія і многія гады», - патлумачыў ён.

Грышчанка даў зразумець, што яго краіна будзе займаць максімальна нейтральную пазіцыю на міжнароднай арэне. У прыватнасці, па яго словах, Кіеў не будзе прызнаваць незалежнасць ні Косава, ні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. «Для нас жа цалкам відавочна: калі мы не прызнаем незалежнасць Косава, то, натуральна, ня можам прызнаць і незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі», - сказаў ён.

Днём раней украінскі міністр абвясціў, што Кіеў зняў з парадку дня пытанне аб членстве ў НАТА. На думку Грышчанка, ідэя ўступлення ў альянс не карыстаецца падтрымкай большасці украінцаў і негатыўна ўплывае на эфектыўнасць знешняй палітыкі яго краіны.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у ходзе візіту ў Кіеў 18 траўня заявіў, што Расея была б шчаслівая бачыць Украіну ў складзе краін АДКБ, аднак рашэнне гэтага пытання - выключная прэрагатыва ўкраінскага народа і кіраўніцтва.

АДКБ была створана ў 1992 годзе. У арганізацыю ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан і Узбекістан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках