25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні гандаль таварамі - мінус $ 1,2 мільярда за тры месяцы

2

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень-сакавік 2010 склала 1 млрд. 236,3 млн. даляраў.

За такі ж леташні перыяд гэты паказчык складаў 1 млрд. 896,8 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН.

У студзені-сакавіку гэтага года аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,1% у параўнанні з першымі трыма месяцамі 2009 года і склаў 11 млрд. 776,1 млн. даляраў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 29,2% да 5 млрд. 269,9 млн. даляраў, імпарт - на 8,9% (да 6 млрд. 506,2 млн.).

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 355,3 млн. даляраў (за студзень-сакавік 2009 года - мінус 1 млрд. 985,7 млн.). Экспарт вырас на 48,7% да 2 млрд. 659,7 млн. даляраў, імпарт - на 6,4% да 4 млрд. 15 млн. Аб'ём знешняга гандлю за студзень-сакавік склаў 6 млрд. 674,7 млн. даляраў ( на 20% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 1 млрд. 602,4 млн. даляраў (за студзень-сакавік 2009 года - мінус 2 млрд. 53,2 млн.).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках