25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў у спісы сусветных ворагаў прэсы

21
Лукашэнка патрапіў у спісы сусветных ворагаў прэсы

Беларускі дыктатар апынуўся ў ліку сарака злейшых ворагаў свабоднай прэсы ў свеце.

Адпаведны спіс у Дзень свабоднай прэсы, які адзначаецца 3 траўня, склала і апублікавала міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, а у складзены «Рэпарцёры без межаў» спіс трапілі лідэр «Талібан» Мула Амар, італьянская мафія, кітайскі кіраўнік Ху Цзіньтао, мексіканскія наркакартелі, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў і іншыя людзі і арганізацыі.

Нагадаем, што на днях «Рэпарцёры без межаў» выступілі з заявай, у якой выказалі пратэст ператрусам у беларускіх журналістаў і намеру міліцыі і спецслужбаў зламаць іх пошту і Skype-перапіску ў рамках расследавання справы пра абразу генерала КДБ.

Журналіст сайта charter97.org Наталля Радзіна, журналісты «Народнай волі» Святлана Калінкіна, Марына Коктыш і Ірына Халіп з незалежнага расейскага выдання «Новая газета» былі апавешчаныя пра гэта рашэнне падчас допыту, праведзенага ў сераду. Іх кампутары былі канфіскаваныя 16 сакавіка падчас ператрусаў ў іх кватэрах і офісах. У той дзень Наталля Радзіна атрымала ад супрацоўнікаў міліцыі ўдар кулаком у твар.

«Мы патрабуем неадкладнага вяртання абсталявання, канфіскаванага ў журналістаў, - гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў». - Вывучэнне электроннай пошты і перапіскі журналістаў з'яўляецца сур'ёзным парушэннем права як на прафесійныя кантакты, так і права на недатыкальнасць асабістага прасторы. Гэта ставіць пад пагрозу крыніцы інфармацыі гэтых журналістаў, а таксама справядліва ацэньваецца як дадатковая спроба запалохаць іх. Улады ўзмацнілі ціск на незалежных журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў».

Сайт charter97.org падвяргаецца ўзмоцненым нападкам ўладаў пасля прыняцця рэпрэсіўнага закона аб кантролі за інтэрнэтам, які з'яўляецца апошнім бастыёнам свабоды слова ў Беларусі. Гэта расследаванне - толькі нагода для таго, каб вывучыць людзей, якія займаюцца сайтам charter97.org і прыняць меры супраць іх, адзначаецца ў заяве «Рэпарцёраў».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках