25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане абмяркоўвалі лёс дыктатараў

8

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі.

Канферэнцыя была арганізаваная Таварыствам Генры Джэксана і была прысвечаная тэме супрацоўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўропы ў адстойванні прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Як падкрэслілі арганізатары, гэта была сустрэча аднадумцаў, таму прыхільнікаў «прагматычнага» падыходу да парушэння правоў чалавека на канферэнцыю не запрашалі.

«Удзельнікі канферэнцыі з ЗША і Еўропы не ўспрымаюць палітыку прымірэння тыранаў, таму адбылася прадметная размова аб тым, як Еўропа і ЗША могуць паўплываць на дыктатараў ва ўсім свеце, уключаючы Беларусь. Гаворка ішла аб рабоце з грамадскім меркаваннем, аб супрацоўніцтве з палітыкамі, журналістамі па адстойванні прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека. Я ўбачыў аб'яднанне шчырых людзей, якіх вельмі хвалююць тыя выпадкі, калі Еўропа і Злучаныя Штаты адступаюць ад сваіх прынцыпаў», - заявіў лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

У Андрэя Саннікава адбылося шэраг сустрэч з вядомымі палітыкамі, такімі як лорд Уільям Дэвід Трімбл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за вырашэнне канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, былы намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША, цяпер супрацоўнік Нямецкага Фонду Маршала ЗША Дэвід Крэмер і іншымі. Палітык даў інтэрв'ю радыёстанцыі «Бі-Бі-Сі» і вядучым брытанскім СМІ.

Па вяртанні ў Менск Андрэя Саннікава чакала тая ж працэдура праверкі ў аэрапорце, што і па шляху ў Лондан. Усе рэчы Саннікава праверылі і склалі акт.

На фота: Андрэй Саннікаў і лорд Уільям Дэвід Трімбл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за вырашэнне канфлікту ў Паўночнай Ірландыі

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках