25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан патрабуе экстрадыцыі Бакіева з Беларусі

41
Кыргызстан патрабуе экстрадыцыі Бакіева з Беларусі

Часовы ўрад Кыргызстана прыняў дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці.

Генпракуратуры рэспублікі даручана прыняць меры па экстрадыцыі Курманбека Бакіева на радзіму, паведамілі «Інтэрфаксу» ў аўторак у прэс-службе часовага ўрада.

Суразмоўца агенцтва сказаў, што прыняты дэкрэт складаецца з трох пунктаў, першы з якіх сцвярджае, што «народ зверг Бакіева».

«У другім пункце паказана, што Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян, чым пазбавіў сябе статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці», - паведамілі ў прэс-службе.

Трэцім пунктам дэкрэту Генеральнай пракуратуры даручана «прыцягнуць Бакіева да крымінальнай адказнасці і забяспечыць яго экстрадыцыю ў Кыргызстане», - растлумачылі ў прэс-службе.

У Кыргызстане ў дачыненні Курманбека Бакіева ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у ліку якіх «масавае забойства», дапушчанае 7 красавіка пры сутыкненнях апазіцыі з сілавымі структурамі.

Зараз Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі. Як паведаміў у інтэрв'ю СМІ Аляксандр Лукашэнка, ён асабіста даў прытулак кыргызскаму дыктатару. Вядома, што Бакіеў прыляцеў у Менск з адной са сваіх неафіцыйных жонак і двума дзецьмі. Спачатку паведамлялася, што экс-прэзідэнт пражывае ў лукашэнкаўскай рэзідэнцыі «Дразды» пад Менскам. Затым паступіла інфармацыя, што Бакіева могуць хаваць у Бярэзінскім запаведніку, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі «Плаўна».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках