25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу выйшаў да беларускай дыяспары, якая пікетавала Еўракамісію (Фота)

6

5 траўня, напярэдадні вынясення прысуду палітвязням Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку, беларусы Бельгіі правялі пікет салідарнасці.

Актывісты «Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня» распаўсюджвалі каля будынкаў Еўрапарламента і Еўракамісіі ў Брусэлі ўлёткі на французскай і ангельскай мовах пра сітуацыю ў Беларусі – суд над палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, віцебскімі дэмакратычнымі актывістамі Сяргеем Каваленкам і Алегам Сурганам, пераслед незалежных журналістак Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп, Святланы Калінкінай і Марыны Коктыш.

Да ўдзельнікаў пікету выйшаў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Баррозу і ўзяў улётку. Цікавасць да пікету выявілі і прадстаўнікі шматлікіх еўрапейскіх інстытутаў, якія размяшчаюцца ў гэтым жа месцы. Пікет асвятляўся журналістамі замежных СМІ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках