25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень перамогі ў Беларусі будуць шукаць зброю і бел-чырвона-белыя сцягі

16

У шматлікіх беларускіх гарадах 9 траўня на плошчах будуць усталяваныя пункты пропуску, на якіх жыхароў Беларусі будуць старанна аглядаць.

9 траўня ў цэнтры Віцебску абсталююць 26 пунктаў пропуску грамадзянаў на святочныя мерапрыемствы. Як паведамляе «Радыё Свабода», праз кардоны не ўпусцяць са зброяй, алкагольнымі напоямі, а таксама «са сцягамі і эмблемамі, за выключэннем дзяржаўных сімвалаў і атрыбутыкі».

Тое, што падчас масавых мерапрыемстваў на цэнтральных вуліцах Віцебску з'явяцца металашукальнікі, ужо нікога не здзіўляе. Прызвычаіліся жыхары і да таго, што міліцыянты правяраюць іх торбы, шукаючы «зброю ці яе імітатар», а таксама «алкагольныя і іншыя напоі ў тэтрапакетах, шкляных бутэльках і непразрыстых пластыкавых ёмістасцях» - так напісана ў спецыяльным папярэджанні ад імя міліцыі грамадскай бяспекі МУС Віцебскага аблвыканкама.

Але «забароненыя» сцягі і іншую сімволіку падчас асабістага дагляду будуць шукаць упершыню. На такія меры, лічаць некаторыя гараджане, міліцыя вырашылася пасля таго, як мясцовы актывіст Сяргей Каваленка здолеў вывесіць бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай гарадской ёлцы. Здарылася гэта якраз падчас масавага мерапрыемства - навагодняга канцэрту 7 студзеня гэтага года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках