25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску зноў затрыманы Сяргей Каваленка

27

Апазіцыянера арыштавалі супрацоўнікі АМАПа і заявілі, што ён…перайшоў дарогу ў неналежным месцы.

Апазіцыянер паспеў паведаміць сайту charter97.org па тэлефоне, што быў затрыманы больш за гадзіну таму супрацоўнікамі АМАПа ў цэнтры Віцебска. Яны заявілі, што нібыта бачылі, як Каваленка перайшоў дарогу ў неналежным месцы. Актывіст не стаў спрачацца і прапанаваў аплаціць штраф. Аднак амапаўцы прымусілі яго праехаць з ім. Затым Каваленку прымусілі прайсці экспертызу на наяўнасць алкаголю ў крыві. Тэст быў адмоўным, аднак апазіцыянера ўсё адно даставілі ў аддзяленне міліцыі.

У дачыненні да актывіста склалі пратакол па артыкуле «дробнае хуліганства» нібыта за тое, што ён нецэнзурна лаяўся. Каваленка адмаўляе гэта і заяўляе, што міліцыянты ілжыва сведчаць. Апазіцыянера павінны даставіць у суд. Улічваючы позні час, ён можа застацца пад вартай да заўтра.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках