25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Адмена пошлін на нафту - наша жалезабетоннае патрабаванне

48

Афіцыйны Менск ўвязвае стварэнне Мытнага кодэксу з адменай уведзеных Расеяй для Беларусі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак у Парыжы першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка ў рамках мерапрыемстваў 78-й штогадовай міжнароднай канферэнцыі вытворцаў калійных угнаенняў.

«Падпісанне Мытнага кодэкса павінна быць ўвязанае з адменай экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Адмена экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты для Беларусі - гэта наша жалезабетоннае патрабаванне», - сказаў Сямашка.

Беларусь настойвае на сінхранізацыі з Расеяй пераходу да роўнадаходных коштаў, заявіў Сямашка.

«Мы бачым, што Расея не ідзе да роўнадаходных коштаў, іх эканоміка не можа сабе гэтага дазволіць. Раз мы не рухаемся да роўнадаходных коштаў, тады фарміруецца траекторыя па выхадзе на іх да 2015 года», - сказаў Сямашка.

Чыноўнік таксама паведаміў, што ўрад Беларусі вядзе перамовы з некалькімі патэнцыяльнымі інвестарамі аб магчымым продажы мінарытарнай долі «Беларуськалія».

«Вядуцца перамовы з некалькімі патэнцыяльнымі інвестарамі, гаворка ідзе аб магчымасці продажу мінарытарнай долі», - сказаў Сямашка.

Нагадаем, што Расея і Казахстан маюць намер на двухбаковай аснове 1 ліпеня ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, які 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі на перамовы не прыбыў.

Пуцін таксама заявіў, што Расея і Казахстан будуць уступаць у СГА ўдваіх, калі Менск не далучыцца да дамоваў Мытнага саюза. «Як толькі Беларусь у сябе ўнутрыправавыя працэдуры закончыць ўзгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдваіх», - заявіў кіраўнік расейскага ўрада.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках